багаты, пра чалавека, які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі.

багаты прым. — агульн. (Каспяровіч, Мат. дыял. сл., Мат. апыт., Станкевіч, ТС, Янкова, Янкоўскі),
багаценны прым. экспр. 'вельмі багаты' — Гом. р. (НЛГ),
багацезны прым. экспр. 'вельмі багаты' — Жытк. (ТС),
узбагацелы прым. 'які стаў багатым, заможным' — Мсцісл. (Юрчанака),
багацей м., багацейка ж. 'багаты чалавек; багаты, заможны гаспадар' — Смален. р., усх.-маг. р., Гл., Раг., Бяроз., Драг., Жытк., Мёр. (Бялькевіч, Дабравольскі, ДСБ, З нар. сл., Мат. дыял. сл., ТС, Янкоўскі),
багаціла м., багацель м. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
багатыр м., багатырка ж. — Вілен. р., Віц. р., усх.-маг. р., Смален. р., Докш., Лаг., Лельч., Бял., Смарг., Чэрв., Бяроз., Кобр., Драг., Стол., Жытк. (Бялькевіч, Варлыга, Дабравольскі, ДСБ, ЖНС, Каспяровіч, Кучук, Мат. дыял. сл., Насовіч, Станкевіч, ТС, Шатэрнік, Юрчанка, Яўсееў),
багатырскі прым. 'багаты' — Жытк. (ТС),
багач м., багачка ж. — Мёр., Жытк., Кобр. (ЖНС, З нар. сл., ТС),
богач м. — Мёр., Чэрв. (З нар. сл., Шатэрнік),
тумар м. — усх.-маг. р., Гом. р., Смален. р., Ваўк. (Бялькевіч, Дабравольскі, Мат. Гарадз., НЛГ, Насовіч, Юрчанка),
тумарка ж. — Мсцісл. (Насовіч, Юрчанка),
заможны прым. — Віц. р., Смален. р., Лаг., Чэрв., Жытк., Хойн. (Варлыга, ГЧ, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, ТС, Шатэрнік),
можны прым. — мясц. (Насовіч),
магнач м. — Віл., Стол., Жытк. (Мат. мен.-мал., СЦБ, ТС),
магутнэй прым. 'багаты, уладарны' — Смален. р. (Дабравольскі),
куркуль м. 'скупы і заможны чалавек' — Гом., Буда-Каш., Чач. (Мат. Гом., Мат. апыт.),
каракуль м. 'багаты чалавек' — Кобр. (НЛ),
грашавіты прым. 'які мае грошы' — Стол. (Станкевіч, ТС),
грашаўны прым. 'чалавек з грашыма' — Лаг. (Варлыга, Станкевіч),
пеняжны прым. 'тое, што і грашавіты/грашаўны' — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
маеншчык м. — Віц. р. (Каспяровіч),
маетны прым. — мясц. (Насовіч),
раскошнік м., раскошніца ж. 'хто жыве ў дастатку, бесклапотны' — Стол., Жытк. (ТС),
абуваталь м. уст. — Малад. (СЦБ),
барбажынец м. 'багаты і скупы чалавек' — Клецк. (НЛ),
дастатны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
зажыцельны прым. — спарадычна паўн.-зах. з. (СПЗБ),
касматы прым. — Смален. р. (Дабравольскі),
корх м., каршок м. 'кулак' — Смален. р. (Дабравольскі),
кулачуга м. пагард. 'кулак; багаты ўласнік, эксплуататар' — Гом. (НЛГ),
ласісты прым. — Астр. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць