бадзяга, бяздомны, без пэўнага занятку.

бадзяга м. і ж. — мясц. (Насовіч),
бадзека м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
блудзяшчы прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
блукуняка м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
валачашчы м. — Лаг. (Варлыга),
валачуга м. і ж. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
валакіта м. і ж., валачага м. і ж., валачай м. і ж. — мясц. (Насовіч),
хадзяка м. і ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
захадзяка м. і ж., заход м. — мясц. (Насовіч),
пахаджалы м. 'бедны вандроўнік' — Касц. (ЛАБНГ),
плаўдыр м. 'вечны бадзяга' — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
скітнік м. 'бадзяга-бядняк' — Лоеў. (Янкова),
туляка м. і ж. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць