жабрак, той, хто жыве з міласціны.

жабрак м., жабрачка ж. — паўн.-зах. з., Слуц. р., Пруж., Бяроз., Берасц., Стол., Лаг., усх.-маг. р., Віц. р., Гом. р., Нараўл. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Мат. Гарадз., Насовіч, СПЗБ, Станкевіч, ТС, Цыхун),
жабрацкі прым. 'які мае адносіны да жабрака' — Віц. р. (Каспяровіч),
старац м., старчыха ж. — усх. з., усх.-маг. р., зах.-пал. г., Зах.-бран. р., Лаг., Касц., Стол., Жытк., Гл., Рас., Леп., Уздз., Клец., Капыл., Чэрв., Буда-Каш. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Варлыга, ДСБ, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, ТС, Шатэрнік, Янкоўскі),
старэц м. — Чач. (ГЧ),
старчуга м., старчуган м. адм. 'пра фізічна моцнага і здаровага чалавека, які жыве міласцінай' — Зах.-бран. р., Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч, Растаргуеў),
старчыха ж. — спарадычна паўн. р., Іван., Калінк. (ЛАБНГ),
старчанка ж. — цэнтр.-пал. р., Бяроз., Бых., Слуц. (ЛАБНГ, ТС),
старчанка ж. — Пін., Стол. (ЛАБНГ),
старчоўка ж. — Віц. р., Смален. р., Сен. (ЛАБНГ, Дабравольскі),
старцоўка ж. — мясц. (Насовіч),
старцоўскі прым. 'які мае дачыненне да старца ці ўласцівы яму' — усх.-маг. р., Зах.-бран. р., Чэрв. (Бялькевіч, Растаргуеў, Шатэрнік),
убогі м., убогая ж., убога ж. — спарадычна паўн.-зах. з., Віц. р., Барыс., Ваўк., Глыб., Віл., Мен., Чэрв., Гл., Лаг. (ЛАБНГ, Варлыга, Мат. Гарадз., Каспяровіч, СПЗБ, Сцяшковіч, Шатэрнік),
нішчы м., нішчая ж., нішча ж. — Маг. р., усх.-маг. р., спарадычна ўсх.-пал. р., Брасл., Дзятл., Леп., Арш., Чач., Рэч. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
тарбэчнік м. — Гарадз. р., Гл. (Сл. Гарадз., Янкоўскі),
тарбэтнік м. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
тарбэннік м. — Акц., Гор. (ЛАБНГ, Мат. Маг.),
тарбэшніца ж. — Акц. (ЛАБНГ),
торбачнік м. — Гом. р. (НЛГ),
сумнік м. 'жабрак з сумой' — Смален. р. (Дабравольскі),
пахадзяка м. і ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
пабіруха ж. — Кам., Акц. (ЛАБНГ),
пабіраха ж. — Берасц. (ЛАБНГ),
пабірух м. 'мужчына-папрашайка' — Кам. (ЛАБНГ),
пабірушка ж. 'жанчына-папрашайка' — Зах.-бран. р., Кам. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
пабірайла м. і ж. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
падарэйка м. і ж. — Слуц., Саліг. (ЖНС, Н. сл-сць),
прашак м. — Жытк., Нараўл. (ЛАБНГ, ТС),
дзедка м. ‘увогуле стары чалавек і, асабліва, стары жабрак' — мясц. (Насовіч),
дабывашка м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
квэстар м. устар. ‘жабрак, які ходзіць па людзях з бібліяй' — Гарадз. (Цыхун),
лірніцкі прым. ‘жабрацкі: архаічнае слова ад ліра - музычны інструмент, пад які жабракі спявалі' — Светл. (Мат. Гом.),
лызгун м. — Бял. (Яўсееў),
сербалоўцы мн. 'сяляне, якія, калі галадалі, хадзілі прасіць міласціну па другіх вёсках' — Воран. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць