кватарант, той, хто наймае кватэру.

кватарант м. — Лаг. (Варлыга),
кватаранец м. — паўн.-зах. з., Пух., Уздз., Старадарож., Свісл. (Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., СПЗБ, СЦБ, Янкоўскі),
кватаранка ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
кварцірант м. — Кобр., Драг., Зэльв., Маз. (ЛАБНГ, Сцяцко),
пастаялец м., пастаялка ж. — Гом. р., Зах.-бран. р., Смален. р. (НЛГ, Дабравольскі, Растаргуеў),
пастаянец м. — мясц. (Насовіч),
стаялец м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
гасподнік м., гасподніца ж. — Беластоц. р., Смарг. (Станкевіч),
асподнік м., асподніца ж. — Смарг. (Станкевіч),
падгасподнік м., падгасподніца ж. — мясц. (Станкевіч),
сталаўнік м. — Лоеў. (Янкова),
сталоўнік м. — Жытк. (ТС),
падсусед м., падсусед м., пасусед м. — Драг., Стол., Жытк. (ТС, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць