жулік, злодзей, які займаецца дробнымі кражамі, ашуканец.

жулік м. 'махляр, прайдзісвет, ашуканец' — Гарадз. (Цыхун),
жулябія зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
жульман м. — Гарадз. (Цыхун),
махер м. 'жулік, ашуканец' — Гарадз. (Цыхун),
махыр м. 'злодзей, махляр' — Мсцісл. (Юрчанка),
блот м. 'валацуга, жулік' — Бял. (Яўсееў),
круцель м. 'несумленны ігрок ці плацельшчык' — Віц., Смарг. (Станкевіч),
лата ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
мазурык м. 'махляр, ашуканец' — Гом. р. (НЛГ),
спец м. 'дзялок, жулік' — Бял. (Яўсееў),
шарамыжнік м. — Віц. р. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць