сват

сват1, Мужчына, які як напярэдадні, так і на самім вяселлі кіруе ўсім абрадам.
сват м. — агульн. (ЖНС, З нар. сл., Мат. апыт.),
сватаннік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
дружко м. 'галоўны сват з боку маладога' — Чэрв. р., Кобр., Капыл. (ЖНС, З нар. сл., Шатэрнік),
дружка м. — Віл. (З нар. сл.),
маршалак м. — Віл., Лаг. (З нар. сл., СЦБ),
стараста м. — Малар. (ДСБ),
падстараста м. — Пін. (ДСБ),
кубельнік м. 'сват, што вязе кубел (куфар, шафу) маладой у дом маладога' — Мядз. (Н. сл-сць),
сваты мн. 'сват, жаніх, а таксама родзічы жаніха, якія едуць сватаць дзяўчыну' — Віл. (З нар. сл.).

сват2, Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.
сват м. — агульн. (З нар. сл., Мат. апыт.),
сватове зб. — Віц. р. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць