шафер, удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец.

шафер м. — Берасц. (ДСБ),
шахвір м. — Віц. р. (Каспяровіч),
бруснік м. — Пух., Лаг. (Мат. мен.-мал., СЦБ, Шатэрнік),
дружбант м. — Валож. (ЖС),
дружко м., дружкі мн. 'хлопцы, якія суправаджаюць жаніха, калі той едзе за нявестай' — Віц. р., Кобр. (ЖНС, Каспяровіч),
чашнік м. — Зэльв., Бяроз. (ДСБ, Н. сл-сць),
брат м. — Кобр. (ЖНС),
першы брат м. 'першы шафер' — Кобр. (ЖНС),
падкняжы м., падкняжа м. — Віц. р. (Каспяровіч),
намеснік м. 'шафер' — Леп. (ЖНС),
падмаладзінец м. — Леп. (ЖНС),
памалоды м. 'шафер' — Кам. (ЖНС),
пакоснік м. — Валож. (СЦБ),
закоснік м. — Віц. р. (Каспяровіч),
дружына н. зб. 'шафер і шаферкі на вяселлі' — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
шыферыца ж. ‘сяброўка нявесты; яна знаходзіцца пры нявесце да канца вяселля' — Стаўб. (Мат. мен.-мал.),
шаферка ж. — Берасц. (ЖНС),
шахвярніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дружка ж. — Чэрв. р., Капыл., Кобр., Берасц., Іван. (ДСБ, ЖНС, З нар. сл., Шатэрнік),
падружка ж. — Дзярж. (СЦБ),
першая дружка ж. 'галоўная шаферка' — Кобр. (ЖНС),
баярка ж., баяркі мн. — Віц. р., Мёр., Віл. (Каспяровіч, НС, З нар. сл.),
большанка ж. 'шаферка' — Віл. (СЦБ),
маршалка ж. 'старшая шаферка' — Віц. р. (Каспяровіч),
паднявесніца ж. 'адна з былых блізкіх сябровак нявесты' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў).

Паведаміць пра недакладнасьць