вясельны поезд або дружына

дружына зб. 'усе члены на вяселлі: госці жаніха ці нявесты', 'родныя маладых' — Віц. р., Уздз., Чэрв., Віл. (З нар. сл., Каспяровіч, Мат. мен.-мал., СЦБ),
дружба ж. зб. — Мядз. (СЦБ),
вяселля н. зб. — Віл. (З нар. сл.),
вясельны поезд м. — Віл. (З нар. сл.),
поезд м. 'асобы, якія суправаджаюць нявесту да вянца' — мясц. (Насовіч),
сваты мн. — Віл. (З нар. сл.),
урад м. 'сваякі жаніха, якія прыязджаюць да маладой', 'сваякі жаніха на вяселлі' — Стол. (ДСБ, НЛ),
вячэрнікі мн. 'госці нявесты, якія едуць да жаніха, вячэрні поезд гасцей нявесты' — Віц. р. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць