пан , чалавек з прывілеваных класаў; памешчык, дваранін.

пан м. — агульн. (ГЧ, Дабравольскі, Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Насовіч, Растаргуеў, ТС, Станкевіч, Шатэрнік, Цыхун, Янкоўскі),
паня ж. — Віц. р., Смален. р., Зах.-бран. р., Мсцісл. (Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка, Янкоўскі, Растаргуеў),
паніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
панок м. 'незаможны пан' — Зах.-бран. р., Смален. р., Гл., Чэрв. (Дабравольскі, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
палупан м. 'тое, што і панок' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
палупанак м. 'тое, што і панок' — Карэл. (ЖНС),
падпанак м. 'тое, што і панок' — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць