селянін , той, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, вясковец.

селянін м. — агульн., акрамя Віц. р., захаду паўн.-зах. з. і захаду зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
сялюк м., сялючка ж. 'зневажальная назва селяніна/сялянкі' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
гаспадар м. — паўн.-зах. з., захад зах.-пал. г., Чэрв., Бярэз. (ЛАБНГ),
аспадар м. — захад паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
крэсцьянін м., крэсцьянін м., хрысцьянін м. — усх. з., Смален. р., спарадычна на астатняй тэрыторыі (ЛАБНГ, Бялькевіч, Дабравольскі),
мужык м. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Насовіч, ТС),
мужычка ж. — Жытк. (ТС),
зямлянін м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
земляроб м. — Пол. (ЛАБНГ),
рольнік м. — Воран. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць