памочнік, той, хто дапамагае ў чым-н.

памочнік м., памочніца ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
памачнік м., памачніца ж. — мясц. (Станкевіч),
памочны прым., паможны прым. — мясц. (Станкевіч),
памагальнік м., памагальніца ж. — Чач., Зэльв. (Насовіч, Станкевіч, Сцяцко, Мат. апыт.),
памаганнік м. — Зэльв. (Сцяцко),
памагатар м. — Слон., Зэльв. (ЖНС, Сцяцко),
памагач м., памагачы м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
напарыч м. 'той, хто працуе разам, напарнік' — Лоеў. (Янкова),
паплечнік м. 'пра таго, хто ўмее працаваць сумесна з кім-н.' — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
падсабленнік м. — Чач. (Мат. апыт.),
супражнік м. — Ваўк. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць