волас м., валасок м. памянш. — агульн., акрамя цэнтральнай і паўночнай частак паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Каспяровіч, Станкевіч),
валас м. — Брасл. (СПЗБ),
валасіна ж., валасінка ж. памянш. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС),
валасіна ж. — паўн.-зах. з., паўн. р., Чэрык. (ЛАБНГ),
валасініна ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
касіна ж. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ДСБ, ГЧ, Шаталава),
касінка ж. — Слон., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ),
касіна ж. — Рэч., Добр., Лельч. (ЛАБНГ),
косіна ж. — Калінк. (ЛАБНГ),
коска ж. — Светлагор. (ЛАБНГ).
Паведаміць пра недакладнасьць