вока н., вочы мн. — агульн., Смален. р., Зах.-бран. р. (АЛА, СПЗБ, СЦБ, ДСБ, ГЧ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Шатэрнік, Каспяровіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Насовіч, Станкевіч, Янкоўскі),
гока н., гочы мн. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г., (СПЗБ, ДСБ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
вачаня н., вачаняты мн. — Зэльв. (Сцяцко),
вако н. — Гарадз. р. (СРЛГ),
ока, очы мн. — Астр., Стол., Жытк., Хойн., Беластоц. р., Смален. р. (ТС, ЖНшС, ГЧ, Мат. Гарадз., Дабравольскі),
ачко н. — Смарг., Бяроз. (АЛА),
глаз м., глаза мн., глазы мн. — спарадычна паўн.-усх. д., усходняя Гомельшчына, Смален. р., Зах.-бран. р. (АЛА, СПЗБ, СЦБ, Дабравольскі, Растаргуеў),
глазаны мн. экспр. — Жытк. (ТС),
глядзелкі мн. перан. — Бял., Буда-Каш. (Мат. Гом., Яўсееў),
пялы мн. экспр. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
зебры мн. груб. — зах.-пал. г. (ДСБ, НЛ),
бельмы мн. экспр. — агульн., Смален. р., Зах.-бран. р. (СПЗБ, СЦБ, ЖС, ЖНС, ЖНшС, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Варлыга, Насовіч, Шаталава, Сцяцко, Цыхун, Шатэрнік),
бельмачы мн. эскпр. — Гарадз. р., Клецк. (НЛ, Сцяцко, Цыхун),
бельмакі мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
бельканы мн. — Жытк. (ТС, ЖС),
буркалы мн. пагардл. — Смален. р., Зах.-бран. р., Гом. (НЛГ, Растаргуеў, Дабравольскі),
булькалы мн. зневаж. — Гор. (Мат. Маг),
булы мн. экспр., бумбулі мн. экспр. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бакі мн., бакулы мн., бялкі мн., балонкі мн. зневаж., бачалкі мн. зневаж. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
вірлы мн. зневаж. — спарадычна агульн., акрамя зах.-пал. г. (СПЗБ, СЦБ, НС, ЖС, Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Юрчанка, Мат. апыт.),
вірлачы мн. — Зэльв. (Сцяцко),
лупы мн. абразл. — Мсцісл., Пін. (ЖНшС, Юрчанка),
лупачы мн. груб. — Свісл., Капыл. (ЖС, Сл. Гродз),
лупакі мн., лыпаўкі мн. груб., земкачы мн. груб., гізі мн. груб., гізікі мн. груб. — Свісл. (Мат. Гарадз., Сл. Гарадз., Цыхун),
зекры мн. экспр. — Стаўб., Пін. (ДСБ, СЦБ, Станкевіч),
зікрачы мн. — Клецк. (НЛ),
зегры мн. экспр., зеграчы — Гарадз. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Сцяцко, Цыхун),
зеграчы мн. — Бераст. (Мат. Гарадз.),
зеркі мн. — Капыл. (ЖС, Насовіч, Станкевіч),
зеркачы мн. іран., груб. — Слон., Мсцісл. (Мат. Гарадз., Юрчанка),
зенкі мн. экспр. — Гарадз. р., зах.-пал. г., Уздз. (ТС, СЦБ, ЖНшС, СРЛГ, Мат. мен.-мал.),
зелкі мн. абразл. — Бял. (Яўсееў),
зенні мн. — Смарг. (Мат. Гарадз.),
зяпкі мн. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
зрыны мн. — Лід. (Сл. Гарадз.),
зранкачы мн. экспр. — Слон. (ЖНС),
сляпні мн., абразл., слепакі мн. абразл., слепачы мн. абразл. — Мсцісл. (Юрчанка),
безікі мн. зневаж. — паўдн.-усх. з., Маст., Бял. (АЛА, Сл. Гарадз., Мат. Гом., Юрчанка, Яўсееў, Мат. апыт.),
гізюкі мн. зневаж. — Жлоб. (Мат. Гом.),
шклянкі мн. абразл. — Зэльв. (Сцяцко),
бінды мн. зневаж. — Мсцісл. (Юрчанка),
пазіралкі мн. пагардл. — Гом. (НЛГ),
гузлы мн. — Зэльв. (Сцяцко),
ліпсы мн. пагардл. — Бял. (Яўсееў),
язікі мн. пагардл. — Маг. (Мат. Маг.),
блымаўкі мн. іран. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
банькі мн. перан., шчэлкі мн. перан. ямкі мн. — мясц. (Насовіч),
каяны мн. 'бессаромныя вочы' — Клецк. (НЛ);
адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую пранікае святло ўнутр вока:
зрэнка ж. памянш. — паўн.-зах. з., Сен., Слаўг., Касц. (ЛАБНГ, АЛА, Каспяровіч, Станкевіч),
зрэначак м. памянш. — Уздз. (СЦБ),
зена ж., зенка ж., зенкі — усх.-маг. р., Чач., Вет., Смален. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гом., Бялькевіч, Дабравольскі, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч),
зянкі мн. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
зярок м. — Лёзн., Чэрв., Бярэз., Кліч., Смален. р. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Шатэрнік, Станкевіч, Дабравольскі),
зячок м. — Лёзн. (АЛА),
здрачок м. — усх.-маг. р., Пух., Саліг., Ганц., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Шаталава),
зрачок м. — спарадычна агульн., акрамя зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ),
зрачко н. — Шарк. (ЛАБНГ, АЛА),
зралко н. — Капатк. (ЛАБНГ, АЛА),
зеркала н., зеркальца н. памянш. — Бял. (ЛАБНГ, АЛА),
зернетка н. — Ветк. (ЛАБНГ, АЛА),
зорка ж. — мясц. (Насовіч),
чалавечак м. — гарадз.-бар. г., зах.-пал. г., Гарад., Бярэз., Пух., Бабр. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЖНС, ДСБ, Мат. Гарадз., Кучук, Сцяцко, Каспяровіч, Шаталава),
лялька ж., лялячка ж. памянш. — паўн.-зах. з., Саліг., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Н. сл-сць, Насовіч),
вочка н. — Гарад. (ЛАБНГ, АЛА),
глядка н. — Воран., Шчуч. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
мальчык м., возракі мн. — Смален. р. (Растаргуеў);
белая абалонка вока:
бялко н. — Воран. (Мат. Гарадз.),
верлык м. — Віц. (Каспяровіч, Станкевіч);
рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока:
вея ж., веі мн. — зах.-пал. г., Слон. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ДСБ, НЛ, Мат. Гарадз., Шаталава),
века ж., векі мн. — агульн., акрамя ўсх.-пал. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЖНшС, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Насовіч, Станкевіч, Шаталава),
павека ж. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА),
вейка н., вейкі мн. — паўдн. р., Маг. р., Ваўк., Карэл., Гл. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Шаталава, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
павейка ж. — Воран., Валож., Стаўб., Лаг. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Мат. Гарадз., Варлыга),
вечка ж. — Віц. р., Пол., Віл., Леп., Круп., Ветк. (ЛАБНГ, АЛА, НЛГ),
павечка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Шаталава),
веялка ж., веялкі мн. — Гарадз., Стаўб., Нясв., Уздз., Бабр. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, НЛ, З нар. сл., Мат. мен.-мал., Мат. Гарадз., Сцяцко),
веянка ж. — Карэл., Свісл. (ЛАБНГ, АЛА, Н. сл-сць, Шаталава),
іўка ж., плакснінкі мн., жэнсы мн. — паўн.-зах. з. (АЛА, СПЗБ),
абячэйка ж. — Барыс., Асіп., Бых. (ЛАБНГ, АЛА, Н. сл-сць, Мат. Маг., Шаталава),
абячайка ж. — Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
абечак м. — Пух. (АЛА, ЛАБНГ),
бечка ж. — Касц., Крыч. (ЛАБНГ, АЛА),
бечайка ж. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
лыпка ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
лыпок м., лыпкі мн., клепкі мн. — Смарг. (АЛА, Сл. Гарадз., Шаталава),
чарасціна ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
цепка ж. — Рас. (Шаталава),
вачаніца ж. 'паглыбленне ў пярэдняй частцы чэрапа на твары, дзе змяшчаюцца вочы' — Гом. (НЛГ);
валаскі на краю павек:
вейкі мн. — усх.-пал. р., поўдзень Случчыны, Ганц., Лун., Зах.-бран. р. (АЛА, Растаргуеў),
веі мн. — зах.-пал. г. (АЛА),
веялкі мн. — Гарадз. р., Івян., Лях., Кобр. (АЛА),
веянкі мн. — Свісл. (АЛА),
велькі мн. — Гарадз. (АЛА),
павеялка ж. — мясц. (Станкевіч),
вечка ж., вечкі мн. — Малад. (СЦБ),
іўкі мн. — Карэл. (АЛА),
валаскі мн. — Хойн., Дзятл. (АЛА, Мат. Гарадз.),
расніцы мн. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г. (АЛА),
раскі мн. — Дубр. (АЛА),
лясніцы мн. — Малад. (АЛА),
маргуны мн. — Старадарож. (АЛА),
жэнчы мн. — Смарг., Воран. (АЛА),
цепкі мн. — Расон. (АЛА),
бячэўкі мн. — Маг. (АЛА);
дугападобная палоска валасоў над вачамі:
брыво м., бровы мн. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Станкевіч, Бялькевіч),
брыва ж. — спарадычна паўдн.-зах. д., Дубр., Шкл., Касц., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гом., Каспяровіч, Растаргуеў, Янкова),
брыва ж. — Маст., Беш., Маз. (АЛА, ГЧ, Станкевіч),
бравіна ж. — Віц., Лёзн., Докш. (ЛАБНГ),
бравіна ж. — спарадычна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Н. сл-сць., Мат. Маг., Мат. апыт.),
броў ж. — Гарад., Гор., Валож., Саліг., Бяроз., Капатк., Маз. (ЛАБНГ),
брова — паўн.-зах. з., зах.-пал. г., Круп., Гом. (ЛАБНГ, АЛА, НЛГ, Мат. Гарадз.),
броўца н., — Пол., Беш., Докш., Леп., Барыс. (ЛАБНГ),
бровіна ж. — Пол. (ЛАБНГ).