жывот, частка цела чалавека, у якой знаходзяцца печань, страўнік, кішэчнік, селязёнка і іншыя органы.

жывот м. — агульн., Смален. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, СПЗБ, Мат. Гарадз., ГЧ, Шатэрнік, Насовіч, Станкевіч, Дабравольскі, Янкоўскі),
жвот м. — Гарадз. р., Старадарож., Крыч., Хойн. (АЛА, СПЗБ, З нар. сл., ЖНС, Станкевіч, Цыхун),
пуза н. — агульн., акрамя паўн.-зах. з., Смален. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Гом., Каспяровіч, Шатэрнік, Станкевіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Варлыга, Юрчанка),
пузень м. груб. — Лоеў. (Янкова),
пузыр м. — мясц., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
бруха н. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г., Капатк., Пін., Браг., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Шатэрнік, Растаргуеў, Юрчанка, Станкевіч),
брух м. — Воран., Іўеў. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
брушавіна ж. — Лоеў. (Янкова),
чэрава н. — спарадычна паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Маг., Мат. Гарадз., Шатэрнік, Насовіч, Кучук),
чэрва н. — Кам. (ЛАБНГ),
чарэва н. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
чараво н. — Астр. (Сл. Гарадз.),
вантроба ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
трыбух м. — спарадычна гарадз.-бар. г., Брасл., Беш., Бярэз., Старадарож., Чач., Іван., Смален. р. (ЛАБНГ, Насовіч, Дабравольскі),
трыбла м. абразл. — Пін. (ЖНС),
трыбло н. — Віц., Кам., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, Каспяровіч),
лантух м. груб. перан., лэнтух м. — Гарадз. (Сл. Гарадз., Цыхун, Насовіч),
лелях м. зневаж. — Шчуч. (СПЗБ),
лелех м., лялёх м. груб. — Маст. (Сл. Гарадз.),
бэбах м. іран. — Зэльв., Свісл. (ЖС, Мат. Гарадз.),
юкла н. — Драг. (ЖНшС),
тэльбух м. экспр., брухло н. — Стол. (ТС),
тэльбух м. экспр. — Зэльв. (Сцяцко),
каўбух м. перан. іран. — Мен., Чач., Хойн. (Мат. мен.-мал.),
каўдун м. — Кам., Берасц. (ЛАБНГ),
бебух м. — Мёр. (ЛАБНГ),
кучук м. — Шчуч. (ЛАБНГ),
курсак м. экспр. — Лаг. (СЦБ),
жлудак м., жалудак м. — Смарг. (ЛАБНГ, АЛА),
капшук м. перан. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
кцюха н. — Клецк. (НЛ),
кадаўб м. груб. — Навагр. (З нар. сл.),
кнюха, кнюхо н. — Люб., Старадарож., Стол. (ТС, Мат. апыт.),
бонда ж. перан. абразл. — Віц. (Станкевіч),
кутыр м., хутыр м. абразл. — мясц. (Насовіч),
кандзюх м. зневаж. — Чач. (Мат. Гом., Насовіч),
вэльваль м. — Зэльв. (СРЛГ),
гарбуз м. перан. — Лаг. (СЦБ),
начван м. — Чэрв. (Шатэрнік, Станкевіч);

ніжняя частка жывата:
падчарэвак м. — Стол. (ТС),
падчаровак м. — мясц. (Насовіч),
дыні мн. 'самы ніз жывата' — Лаг. (Варлыга).

Паведаміць пра недакладнасьць