нос, выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека.

нос м. — агульн. (АЛА, ТС, СПЗБ, СЦБ, Юрчанка, Варлыга, Кучук, Янкоўскі),
носаўка ж. груб. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
нюхаўка ж. экспр., груб. — паўн.-зах. з., паўн. р. (СПЗБ, СЦБ, ЖС, НЛ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Шаталава, Шатэрнік, Каспяровіч, Варлыга, Станкевіч),
нюхмарка ж. зневаж. — Малад. (Мат. мен.-мал.),
чмыхка ж. зневаж., чмыхалка ж. зневаж. — Мсцісл. (Юрчанка),
чмыхаўка ж. — Лаг. (Варлыга),
храпы мн. зневаж. — Віц. р., Мсцісл. (Станкевіч, Юрчанка),
бунька ж. зніж. — Лід. (СРЛГ),
бульхаўка ж. — Бераст. (СРЛГ),
бутля ж. — Клецк. (НЛ),
куцульбіна ж. экспр. — Жытк. (ТС),
пырта ж. груб. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
руль м. перан. 'нос, насаты чалавек' — Драг. (НЛ),
піць м. — Пін. (ДСБ),
піка ж. — мясц. (Насовіч),
піпка ж. перан. іран., піпачка ж. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка, Насовіч),
пітушка ж. зневаж. — Зэльв. (Сцяцко, Насовіч);

вялікі нос:
насішча м. — агульн. (АЛА, ТС, Юрчанка),
насіска м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Шаталава),
насюга м. — Мсцісл. (Юрчанка),
носаль м. — Шчуч. (АЛА),
бурда ж. — Стол. (ТС),
глюга ж. — Віл. (НС),
піпішча н. — мясц. (Насовіч),
кірпа ж. зневаж. 'кірпаты нос' — Уздз., Люб., Зах.-бран. р. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Растаргуеў),
клюка ж. груб. — Гарадз. р. (ЖС, Цыхун),
дзюбка перан., дзюбачка 'кончык носа' — Мсцісл., Смален. р. (Юрчанка, Дабравольскі);

адна з парных знадворных адтулін носа:
ноздра ж. — Люб., Стол., Жытк. (ТС, Мат. апыт.),
храпы мн., храпка ж. — Лаг. (ЖС, Варлыга);

верхняя частка носа ніжэй ілба паміж вачамі:
пераносіца ж. — Смарг., Ашм., Навагр., Лаг., Слуц., Люб. (ЖНС, Варлыга, Станкевіч, Мат. апыт.),
пераноссе н. — Жытк. (ТС),
храп м. — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць