паха, унутраная частка плечавога выгібу.

пах м. — Гарад., Браг. (АЛА, Мат. Гом.),
паха ж. — паўн.-усх. д. (АЛА, Станкевіч, Насовіч),
паха ж. — Чач. (Мат. Гом.),
пахва ж. — Слуц., Драг., Жытк., Жлоб., Браг. (АЛА, ДСБ, Н. сл-сць, Мат. Гом., Шаталава),
пахва ж. — Драг., Маз., Браг. (ЛАБНГ, АЛА, Насовіч, Мат. апыт.),
пахвіна ж. — Чач. (ЖНшС),
пахвіна ж. — Дзятл., Беш., Лельч. (АЛА, Мат. Гарадз., Каспяровіч),
падпаха ж. — паўн.-усх. д., Лях. (АЛА, Мат. Гом., Каспяровіч, Станкевіч, Мат. апыт.),
падпаха ж. — Кліч., Слаўг. (АЛА),
падпахва ж. — Капат. (АЛА),
падпахі мн., падпашкі мн. памянш. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
падпашша н. — Бял., Мсцісл., Чач., Буда-Каш. (АЛА, Мат. Гом., Юрчанка),
мышка ж. — Пух. (АЛА),
падмышка ж. — Івян., Гор., Берасц., Пін., Хойн. (АЛА),
подрукі мн. — Кам., Стол. (ТС, ЖНС),
падруч'е н. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць