плячо, частка тулава ад шыі да рукі.

плячо н., плечы мн. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Станкевіч, Юрчанка, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
плячко н. — Берасц., Бяроз., Драг. (АЛА, Мат. апыт.),
плячак м. — Навагр. (З нар. сл.),
плячук м. — Карэл., Чэрв., Капыл., Пух., Бярэз., Лях. (АЛА, Шатэрнік),
наплечнік м. 'плячук' — Валож. (СЦБ),
плячкі мн. ласк. — Латгал. р. (НС),
аплечкі мн. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
раме н. — мясц. (Насовіч),
рамяно н., рамёна мн. — Воран. (Сл. Гарадз., Мат. Гарадз.),
кепель м. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
бурка ж. — Кам. (АЛА),
барко н. — Зэльв. (Сл. Гарадз.),
бэгі мн. — Воран. (Сл. Гарадз.),
гівяр м. іран. — Лід. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць