шыя, частка цела паміж галавой і тулавам.

шыя ж., шыйка ж. памянш. — агульн., Зах.-бран. р., Смален. р. (АЛА, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Насовіч),
шэя ж. — Шарк., Круп., Крыч., Кам. (АЛА),
ашыёк м. — Жытк. (ТС),
каўнер м. — Мядз., Барыс. (СЦБ),
стоўб м. — Жытк. (ТС);

задняя частка шыі:
карак м. — паўдн.-усх. з., зах.-пал. г., Віц., Воран., Навагр., Віл., Чэрв. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ, Мат. Гарадз., Насовіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Юрчанка, Янкоўскі),
акарак м. — паўн.-усх. з. (ЛАБНГ, Н. сл-сць, Мат. Маг., Мат. Гом., Янкова, Каспяровіч),
карк м. — Гарадз. р., Віц., Карэл., Драг. (ЛАБНГ, НЛ, Цыхун),
карх м. — Докш., Кобр. (ЛАБНГ),
карка ж. — Жытк. (ТС),
каршэнь м. — Верхнядзв., Ушацк., Сен., Чэрв., Бял., Чач., Лоеў., Смален. р. (НЛ, НЛГ, Мат. дыял. сл., Станкевіч, Шаталава, Янкова, Насовіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
каршэль м. — Шчуч., Клецк., Чэрв. (НЛ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
загрывак м. — Мсцісл., Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Юрчанка),
гурбяк м. — Пух. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
хіб м. — Малад., Нясв., Уздз., Бярэз., Асіп., Лельч., Браг. (ЛАБНГ),
малік м. — Чач., Зах.-бран. р. (ЖС, Растаргуеў),
кепель м. — Зэльв. (Н. сл-сць),
гімель м. — Драг. (ДСБ);

шыя і плечы каля шыі:
вязы мн. — зах.-пал. г., Слон. (ДСБ, ЖНшС, ЖС, Шаталава),
каркавіна ж., каршэль м., карк м. — Лаг. (Варлыга).-----------------------

Паведаміць пра недакладнасьць