вёрткі, спрытны, здольны да вёрткіх і спрытных рухаў.

жывы прым. — Смарг., Старадарож. (Станкевіч, З нар. сл., Мат. апыт.),
жвавы прым. — Чэрв., Смарг., Сен., Лід., Віц. (Станкевіч, Мат. Гарадз., Каспяровіч),
жывавы (жывалы) прым. — Лях., Ганц. (СПЗБ),
лёткі (ляткі) прым. — Слон., Гарадз., Карэл., Зэльв., Воран. (Сл. Гарадз., СРЛГ, НЛ, Н. сл-сць, Сцяцко),
вёрткі прым. — Ашм., Чэрв., Паст., Дзятл., Драг. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Шатэрнік, ГЧ),
жэўжык м. — Чэрв., Смарг., Сен., Зах.-бран. р., Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі),
рухавы прым. — Лаг., Пруж., Берасц., Чэрв., Маг., Гарадз. (Бялькевіч, Варлыга, Сл. Гарадз., ДСБ, Шатэрнік),
шустры прым. — Лаг., Старадарож. (Варлыга, Мат. апыт.),
шуйстры прым. — Маг. (Бялькевіч),
жыга ж. і м. — мясц. (Станкевіч),
жыгун (джыгун, джгун) м. — Віц., Ушац., Мен. (СПЗБ, Станкевіч, Каспяровіч, ЖНшС),
шыламшывы прым. — Маг. (Бялькевіч),
бяглівы прым. — Карэл., Лід. (Сл. Гарадз.),
вужляк м. — Бял. (Яўсееў),
вужэлак м. — Бял. (Яўсееў),
пахадны прым. — Лід. (Сл. Гарадз.),
вераценніца ж. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
звірутны прым. — Воран. (Сл. Гарадз.),
пырскі прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
шмыткі прым. — Іўеў., Вілен. р. (СПЗБ),
борзянькі прым. — Гарадз. (СРЛГ),
віхраваты прым. — Гарадз. (СРЛГ),
джургавы прым. — (Сл. Гарадз.),
круткі прым. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
матаровы прым. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
зух м. — Віл., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі),
гіжлівы прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
гіжушчы прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
вужлы прым. — Бял. (Яўсееў),
шыбуны прым. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
ягозны прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
юркі прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
хлёсткі прым. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
шэвачка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
фалер м. — Гарадз. (СПЗБ),
лагяза ж. — Паст. (СПЗБ),
вырва ж. экспр. — Мсцісл. (З нар. сл.),
лаха ж. — Мсцісл. (З нар. сл.),
спраўны прым. — Віл. (Мат. мен.-мал.),
мэтны прым. — Гарадз. (СРЛГ),
спрытны прым. — Віл., Ашм., Воран., Лях. (СПЗБ),
азукуваты прым. — Маг. (Бялькевіч),
борскі прым. — Маст. (Сл. Гарадз.),
шыбісты прым. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
павяртлівы прым. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
шасткі прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
падскокіч м. — Слон. (Сл. Гарадз.),
неўвірутны прым. — Бял. (Яўсееў),
суматохніцкі прым. — Астр. (Сл. Гарадз.),
звітны прым. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
каём м. — Маг. (Бялькевіч),
швыдкі прым. — Карэл. (Н. сл-сць),
швыткі прым. — Драг. (ДСБ),
бравы прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
вывёрткі прым. — Мядз. (СЦБ),
лоўкі прым. — Брасл. (СПЗБ),
шворкі прым. — Пін. (ДСБ),
шпаркі прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
шмыткі прым. — Кам. (ЖНшС, Федароўскі),
прыткі прым. — Віц. (Каспяровіч),
прэнткі прым. — Воран., Навагр., Іўеў., Гарадз., Шчуч., Ваўк., Ашм. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
гізлівы прым. — Брасл. (СПЗБ),
джуглы прым. — Віц. (Каспяровіч),
бадрэц м. — Чэрв. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць