гарбаты, які мае горб, сагнуты.

гарбаты прым. — паўн.-зах. з., Стол., Жытк., Чэрв., Старадарож. (СПЗБ, ТС, Станкевіч, Шатэрнік, Дабравольскі),
гарбель (гарбыль, гарбуль) м. — паўн.-зах. з., Мёр., Рас., Стол., Бял., Мсцісл. (СПЗБ, ТС, ЖНС, З нар. сл., Яўсееў, Юрчанка, Шаталава),
гарбун м. — усх.-маг. г., Віц. (Бялькевіч, Каспяровіч),
гарбуля (гарбулька) ж. — Стол., Мёр., Зэльв., Гарадз. (ТС, ЖС, Сцяцко, ЖНС, СРЛГ),
гарбач м. — Мёр., усх.-маг. г., Гарадз., Шчуч. (СПЗБ, Бялькевіч, З нар. сл.),
гарбаха ж. — Жытк. (ТС),
гарбатка ж. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
гнёнік м. — Лід., Зэльв. (Мат. Гарадз., Сцяцко),
сагней м. — Лаг. (Варлыга),
купрач м. — Гарадз. (СПЗБ),
курпаты (купраты), куправаты прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
пакляклы прым. — Стол. (ТС),
крыванджа ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
крывазадый прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
карбатый прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
карабачаный прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
кірбацісты прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
пахілый прым. — Гарадз., усх.-маг. г. (Сл. Гарадз., Бялькевіч),
скундзяблены прым. — Навагр. (НС),
скульбяны прым. — Драг. (ДСБ);

сутулы:
сутулы прым. — Жытк. (ТС),
стулены прым. — Жытк. (ТС),
сутулавасты прым. — Гом. (НЛГ),
утулісты прым. — Лаг. (Варлыга),
падтулены прым. — Стол. (ТС),
прысутулаваты прым. — Шчуч. (СПЗБ),
падгінджаны прым. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
сутурбаваты прым. — Слон. (ЖНшС),
суглобісты прым. — Лоеў. (Янкова),
адулаваты прым. — мясц. (Насовіч),
кручок м. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
згорнены прым. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць