насаты, з вялікім носам.

носаль м. — Гарадз., Гл., Маз., Зэльв., Шчуч. (СПЗБ, Мат. Гом., Сл. Гарадз., Янкоўскі, Сцяцко),
насуль м. — Мёр. (ЖНС, З нар. сл.),
насуля ж. — Навагр., Зэльв., Стол. (ТС, Сл. Гарадз., Сцяцко),
носько м. — Стол. (ТС),
насар м. — Стол. (ТС),
насач м. — Стол., Старадарож. (ТС, Мат. апыт.),
носабара м. — Жытк. (ТС),
нохар м. — Стол., Докш. (ТС, Мат. Гом.),
насаты прым. — Ветк., Рэч., Чач., Мсцісл., Буда-Каш., Жытк., Старадарож., Шчуч., Гарад. (СПЗБ, ТС, Мат. Гом., Юрчанка),
дзюбаты прым. — Докш., Гл. (Мат. Гом., Янкоўскі),
дзяўбаты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
даўганосы прым. — Стол. (ТС),
глюгаты прым. — Віл., Свісл. (Сл. Гарадз., СЦБ),
глюгматы прым. — Гом. (НЛГ),
глюганосы прым. — Лаг. (Варлыга),
клюкач м. — Зэльв., Гарадз. (ЖС, СРЛГ),
дзюбач м. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзюбан м. — Раг. (Мат. Гом.),
дзюбан м. — Смал. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
дзяўбач м. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзюбачка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзюбка ж. — Віц. (Каспяровіч);

гарбаносы:
клюкасты прым. — Гарадз. (СРЛГ),
клюкаваты прым. — Ваўк. (СПЗБ),
гарбаносы прым. — Стол. (ТС),
крыванос м. — Стол. (ТС),
карканос м. — мясц. (Федароўскі),
клюканос м. — мясц. (Федароўскі),
гарбаносік м. — Мсцісл. (Юрчанка);

курносы:
кірпаты прым. — Чэрв., Стол., Жытк., Рэч., Гл., Зах.-бран. р. (Шатэрнік Станкевіч, Мат. Гом., Растаргуеў, Янкоўскі),
кірпа ж. і м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кірпач м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кірпель м. — Стол. (ТС),
кірпень м. — Жытк. (ТС),
кірпацік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кірпонька ж. і м. — Жытк. (ТС),
кірпаносік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кірпаносы прым. — Хойн., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі),
курносы прым. — Зэльв., Верхнядзв., Чач., Віц. (Каспяровіч, ЖС, Мат. апыт.),
курносік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
карпаты прым. — Пух. (СЦБ),
картаносы прым. — Вілен. р. (СПЗБ),
карпаносы прым. — мясц. (Насовіч, Растаргуеў),
кірзаты прым. — Лоеў., Старадарож. (Янкова, Мат. апыт.),
кірза ж. — Старадарож. (Мат. апыт.),
курдзёпа ж. — мясц. (Растаргуеў),
лапаносы прым. — мясц. (Растаргуеў),
бульбаваты прым. — Гом. (НЛГ);

з шырокім, прыплюснутым носам:
лапаносы прым. — Віц., Сен., Навагр., Мсцісл. (Каспяровіч, ЖС, Станкевіч, Насовіч, Юрчанка),
лапаносік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кляпаносы прым. — Воран., Стол. (ТС, Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць