пастрыжаны коратка або нагала

стрыга ж. — Жытк. (ТС),
стрыжка м. і ж. — Лоеў., Смален. р. (Янкова, Дабравольскі),
стрыгмач м. зневаж. — Гл. (Янкоўскі),
стрыжак м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
галуза м. і ж. — Зэльв., Івац. (ЛАБНГ, Сцяцко),
галамоўза м. — мясц. (Станкевіч),
балванчук м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
астрыжонак м. — Зэльв. (Сцяцко),
астрыжэны прым. — Жытк. (ТС),
бяскудлы прым. — мясц. (Станкевіч);

нястрыжаны:
касмач м. — Стол., Мёр. (ТС, З нар. сл.),
калмач м. — Гарадз. (СРЛГ),
лахмач м. — Мёр. (З нар. сл.),
валасач м. — Мёр. (З нар. сл.),
валасацік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
аброслік м. — Гарадз. (СРЛГ),
пейсач м. — Стол. (ТС),
пейсаты прым. — Жытк. (ТС),
касматы прым. — Пух., Паст. (СПЗБ, Станкевіч),
касаты прым. 'з доўгімі косамі' — Ашм., Мсцісл., Зах.-бран. р. (СПЗБ, Юрчанка, Станкевіч),
даўгавалосы — Лід. (Мат. Гарадз.),
пазарослый прым. — Пух. (СЦБ),
зарослы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
чучма ж. груб. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
дзірваваны прым. — Мядз. (ЖС);

ускудлачаны:
лахматы прым. — Жытк. (ТС),
валахаты прым. — мясц. (Станкевіч),
калтукаваты прым. — Ушацк. (ЖС),
кудла ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
ройка ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
распалаханы прым. — Стол. (ТС),
раскудлошэны прым. — Жытк. (ТС),
раскудланы прым. — Стол., Жытк. (ТС),
распейсаны прым. — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць