прыгожы, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю.

харошы прым. — Віц., Кобр., Лоеў., Чач., Валож., Драг., Жытк., Смарг., Стол. (ТС, З нар. сл., Н. сл-сць, Станкевіч, Янкова, ЖНшС, Каспяровіч, ЖС),
харашмяны прым. — Кам., Драг., Бяроз. (ЖНшС, ДСБ, Шаталава),
паглядны прым. — Слуц., Стол., Гом., Слон. (ТС, НЛГ, ЖНшС, ЖС),
красівы прым. — Кобр., Жытк., Чач., Лоеў., Пух., Ельск., Гарадз., Ветк., Брасл. (СПЗБ, ТС, СЦБ, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Янкова, ЖНшС, ГЧ, Мат. апыт.),
файны прым. — Рас., Зэльв., Капыл., Стол., Дзятл., Бераст. (ТС, Мат. Гарадз., Шаталава, Сцяцко, ЖС),
гарны прым. — Мсцісл., Хойн., Гом., Капыл., Стол., Жытк., Смален. р., Зах.-бран. р. (ТС, Мат. Маг., НЛГ, Н. сл-сць, Дабравольскі, Растаргуеў),
пазаркі (пазарны, пазорны) прым. — Жаб., Мсцісл., Гл., Чэрв. (ДСБ, Шатэрнік, Станкевіч, Насовіч, Юрчанка, НЛ, Янкоўскі),
прыгожы прым. — Віц., Чэрв., Жытк., Зах.-бран. р. (СПЗБ, ТС, Растаргуеў, Насовіч, Станкевіч),
гожы прым. — Віц., Гл. (Станкевіч, Каспяровіч, Янкоўскі),
харашун м. — Люб., Стол., Жытк., Смарг. (ТС, Станкевіч, Н. сл-сць),
харашуха ж. — Жытк., Люб., Смарг. (ТС, Станкевіч, Н. сл-сць),
гарнец м. — Стол. (ТС, НС),
удалы прым. — Лоеў., Чач., Стол. (ТС, Янкова, Мат. апыт.),
красны прым. — Стол., Жытк. (ТС, Насовіч),
красуха ж. — Віл. (СПЗБ, Насовіч, Станкевіч),
красуля ж. — Пух. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
красавец м., красавіца ж. — Жытк. (ТС),
красач м. — Нараўл. (ГЧ),
пекны прым. — Докш., Глыб., Гарадз., Ваўк., Лаг. (СПЗБ, Мат. дыял. сл., Насовіч),
заглядуха ж. — мясц. (Насовіч),
прыгажулля ж. — Маг. (Бялькевіч),
прыгажуння ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
прывабны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
прыманны прым. — Стол. (ТС),
прынадны прым. — мясц. (Насовіч),
прынадка ж. — мясц. (Станкевіч),
хібетны прым. — Жытк. (ТС),
хвэцкі прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
хвацкі прым. — Мядз. (Мат. мен.-мал.),
відны прым. — Уздз., Чач. (Мат. мен.-мал., Мат. апыт.),
вабны прым. — Віц. (Каспяровіч, Станкевіч),
ёмкі прым. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
прыўкрасны прым. — Гом., Чач. (НЛГ., Мат. апыт.),
слічны прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
лоўкі прым. — Пін., Івац., Мазыр., Стол. (ДСБ, ЖНС, З нар. сл., ГЧ),
ладны прым. — Шчуч., Свісл., Чэрв., Уздз., Воран. (СПЗБ, Мат. мен.-мал., СЦБ, Шатэрнік, Мат. Гарадз.),
анцік м. — Маг. (Бялькевіч),
лялька ж. — Жытк., Смален. р. (ТС, Дабравольскі),
маляваначка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
красавушка ж. — Чэрв., Маг., Мсцісл., Зах.-бран. р., Смален. р. (СЦБ, Бялькевіч, Юрчанка, Дабравольскі, Растаргуеў),
краля ж. — Чэрв., Маг., Мсцісл., Зах.-бран. р., Смален. р. (СЦБ, Бялькевіч, Юрчанка, Дабравольскі, Растаргуеў),
царэва ж. — Жытк. (ТС),
ясачка ж. — Стол. (ТС),
паненка ж. — Рэч., Буда-Каш., Гом. (Мат. Гом.),
пакраса ж. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
каралеўна ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
прыродуха ж. — Пін. (ЖНС),
ненагляда ж. — мясц. (Насовіч),
пісаны прым. — Лоеў. (Янкова),
неганьбітны прым. — Стаўб. (СЦБ),
прыўдалы прым. — Стол. (НЛ),
байкі прым. — Свісл. (Мат. Гарадз.),
чапурны прым. — Бял. (Яўсееў),
дародны прым. — Стол., Жытк. (ТС),
лічкаваты прым. — Браг. (Мат. Гом.),
спанараўны прым. — Кобр. (ДСБ),
завідлівы прым. — Рэч. (Мат. Гом.),
паглядны прым. — Лоеў., Мсцісл. (Янкова, Юрчанка),
павабны прым. — мясц. (Насовіч),
здатны прым. — Пруж., Гарадз. (ДСБ, Цыхун),
зграбны прым. — Лаг. (Варлыга),
чырвоны прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
азорны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
цваны прым. — Зэльв. (Сцяцко),
хольны прым. — Віц. (Каспяровіч),
урадлівы прым. — Віц. (Каспяровіч),
вызорны прым. — Ушац. (ЖНшС),
прыкраслівы прым. — Вілен. р. (ЖНшС);

вельмі прыгожы:
харасцвянны прым. — Жытк. (ТС),
харасцвіна ж. — Стол. (ТС),
харашэзны прым. — Стол., Жытк. (ТС),
харашуленькі прым. — Жытк. (ТС),
пракрасівы прым. — Лоеў. (Янкова),
красівенны прым. — Лоеў., Чач., Мсцісл. (Янкова, Юрчанка, ГЧ),
распрыгожы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
раскрасівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
раскрасавіца ж. — Чач., Мсцісл. (Мат. апыт., Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць