саплівы, у каго цякуць соплі.

аскрак м. — Гл., Старадарож. (Янкоўскі, ЖНшС),
аскрывы прым. — Старажарож. (ЖНшС),
азгрывы прым. — Чэрв., Кір. (Шатэрнік, НС),
вазгрывы прым. — Віц., Смален. р., Зах.-бран. р. (Каспяровіч, Дабравольскі, Растаргуеў),
вазграты прым. — Віл. (СПЗБ),
смаркач м. — Старадарож., Люб. (Станкевіч, Мат. апыт.),
смаркаха ж. — Лаг. (Варлыга),
смаркачка ж. — мясц. (Станкевіч),
смаркуль м. — Пух. (СПЗБ),
смаркаты прым. — Жытк. (ТС),
шмэргуль м. — Пух., Кам. (СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
сапляк м. — Чэрв. (Шатэрнік, Насовіч),
саплівец м. — Жытк. (ТС),
сапляты прым. — Стол. (ТС),
саплівы прым. — Жытк., Віц. (ТС, Каспяровіч, Насовіч),
шмурыгаты прым. — Бяроз. (Шаталава).

Паведаміць пра недакладнасьць