статны

станаўкі прым. — Віц., Лаг., Смарг. (СПЗБ, Каспяровіч, Варлыга),
пастаўны прым. — Маз., Жытк., Лід. (ТС, З нар. сл., Сл. Гарадз.),
пастанаўны прым. — Бераст., Дзятл. (Мат. Гарадз.),
перавязісты прым. — Слон., Зэльв. (ЖНшС, Сцяцко),
талісты прым. — Астр., Мсцісл. (Сл. Гарадз., Юрчанка),
хармузны (хармузісты) прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
лепкаваты прым. — Стол., Жытк. (ТС),
падборысты прым. — Лід. (Сл. Гарадз.),
перашпілены прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
стройны прым. — Лаг., Гл., Мядз., Смарг., Паст., Чэрв. (СПЗБ, Варлыга, Янкоўскі),
зграбны прым. — Віц., Маг., Шчуч. (Бялькевіч, Каспяровіч, Мат. Гарадз.),
стрункі прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
прыродны прым. — Стол., Жытк. (ТС),
падсуканы прым. — Стол., Жытк. (ТС),
шчыгульны прым. — (НЛГ),
хупавы прым. — мясц. (Станкевіч),
складны (складзісты) прым. — Чэрв. (Шатэрнік, Насовіч),
фарсовы прым. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
стрынгалявы прым. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
лепястрынка ж. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
уродны прым. — мясц. (Насовіч),
лічны прым. — Лоеў. (Янкова),
раскошны прым. — мясц. (Насовіч),
хвартовы прым. — Віц. (Каспяровіч),
прышчыгульнены прым. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць