цяжарная, якая носіць у сабе плод.

тоўстая прым. — Зэльв., Лоеў., Маг., Навагр., Стол., Жытк., Пух., Мёр. (СПЗБ, ТС, Мат. мен.-мал., Бялькевіч, Янкова, Сцяцко, З нар. сл., НС),
грубая прым. — Лоеў., Рэч., Пух., Навагр., Валож., Гом., Малад., Мсцісл. (СЦБ, З нар. сл., НС, Янкова, НЛГ, Станкевіч),
чараватая прым. — Пін., Маг., Слон., Стол. (ТС, Бялькевіч, ЖС, Шаталава),
пузатая прым. — Чэрв., Пух., Старадарож. (Шатэрнік, Мат. мен.-мал., Насовіч, Станкевіч, Мат. апыт.),
неслабодка прым. — Жытк. (ТС),
дзетна прым. — Стол. (ТС),
важкая прым. — Лоеў. (Янкова),
цяжарная прым. — Астр. (Н. сл-сць),
бярэмянная прым. — Віл., Чач. (СЦБ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць