шыракатвары, з круглым, шырокім тварам.

мурло н. — Маг., Старадарож., Мсцісл. (Бялькевіч, Мат. апыт., Юрчанка),
мурлач (мурлан) м. — Бял., Старадарож., Мсцісл. (Яўсееў, Юрчанка, Мат. апыт.),
мурлатка ж. — Бял. (Яўсееў),
мурлаты прым. — Бял., Зах.-бран. р. (Яўсееў, Растаргуеў),
мурласты прым. — Гл., Маг., Смален. р. (Янкоўскі, Бялькевіч, Насовіч, Дабравольскі),
мурлыга м. экспр. — Мёр., Гарадз. (ЖНС, Цыхун),
мардач м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
мардачы прым. — Лід. (СПЗБ),
мардаты прым. — Жытк. (ТС),
мардасты прым. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
рылан м. экспр. — Жытк. (ТС),
рылей м. — Жытк. (ТС),
рылаты прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
пухныр м. — Чэрв. (Шатэрнік, Станкевіч),
мармырак м. — Пол. (НЛ),
пуцаты прым. — Шчуч., Пін., Драг., Вілен. р. (З нар. сл., НЛ, СПЗБ),
пуцалаваты прым. — Зэльв., Слон. (Сцяцко, ЖС),
пампухаваты прым. — Стол. (ТС),
відаты прым. — Жытк. (ТС),
распуханы прым. — Жытк. (ТС),
бульбаты прым. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
ражастый прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
тоўстаморды прым. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
бухматы прым. — Стаўб. (СЦБ),
бурдзель (бурдзіла) м. зневаж. — Мсцісл. (Юрчанка);

круглатвары:
круглавіды прым. — Чэрв., Смарг., Стол., Стаўб., Зэльв., Мсцісл., Гл., Слуц., Ваўк., Чэрв. (СПЗБ, ТС, Шатэрнік, Федароўскі, Юрчанка, Станкевіч, ЖНшС, НС),
круглавідны прым. — Гарадз., Навагр., Нараўл. (Сл. Гарадз., Мат. Гом. (З нар. сл.),
круглаліцы прым. — Пух., Хойн. (СЦБ, ГЧ, Федароўскі),
поўнавіды прым. — Жытк. (ТС),
верталікі прым. — Бял. (Яўсееў),
пуцоты прым. — Гарадз. (Сл. Гродз),
пуцаваты прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
апуцаваты прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
апуцалаваты прым. — Гарадз. (СРЛГ);

даўгатвары:
даўгавіды прым. — Жытк., Смарг., Драг. (ТС, ДСБ, Станкевіч),
даўгаліцы прым. — Глыб., Мсцісл., Лаг. (СПЗБ, Юрчанка, Варлыга),
даўгаморды прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
даўгабразы прым. — Берасц. (ДСБ),
вайстраліцый прым. — Мсцісл. (Юрчанка);

крывароты:
крывароты прым. — Стол. (ТС),
крывамордый прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
крывагуб м. — Мсцісл. (Юрчанка),
крывалупец м. — Воран., Вілен. р. (СПЗБ),
крывалупы прым. — Воран., Дзятл., Віл., Вілен. р. (СПЗБ),
скасарочаный прым. — (Юрчанка),
касаморды прым. — Мсцісл., Смален. р. (Насовіч, Юрчанка, Дабравольскі);

лабаты:
лабаты прым. — Бял., Браг., Буда-Каш., Жытк., Чэрв., Смален. р. (ТС, Шатэрнік, Насовіч, Мат. Гом., Дабравольскі),
лабач м. — Старадарож., Люб. (Станкевіч, Мат. апыт., Бялькевіч),
лабей м. — Жытк. (ТС),
лабасцік м. — Гарадз. (Цыхун),
лобан м. — Жытк. (ТС),
лахбень м. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
лабаха ж. — Жытк. (ТС),
лабэціна ж. — Чэрв. (Станкевіч),
лабзень м. і ж. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць