нецярплівы, не здольны або не схільны чакаць.

нецярплівы прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
нецярплячы прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
няздзержаны прым. 'нявытрыманы' — Мсцісл. (Юрчанка),
няўструй м. 'неўраўнаважаны, нецярплівы' — Лаг. (Варлыга),
папырсклівы прым. 'нецярплівы, хуткі да дзеянняў' — Лаг. (Варлыга),
пстрычка м. і ж. 'нявытрыманы' — Кам. (ЖС),
хваціка м. 'нецярплівы, нявытрыманы' — Лаг. (Варлыга),
хлепяслівец м. 'нявытрыманы' — Мсцісл. (Юрчанка),
неўрымслівы прым. 'вельмі нецярплівы' — мясц. (Станкевіч),
няўсцерпны прым. 'нецярплівы' — Бял. (Яўсееў).

Паведаміць пра недакладнасьць