расхваляваны, моцна занепакоены, расстроены.

асцервянелы прым. 'расхваляваны да страты самавалодання' — Мсцісл. (Юрчанка),
неўраўнаважаны прым. 'схільны да хвалявання' — Гл., Буда-Каш. (Янкоўскі, Мат. апыт.),
нерванный прым. 'моцна занепакоены' — Мсцісл. (Юрчанка),
удражнены прым. 'раззлаваны моцна' — мясц. (Насовіч),
узбаламучаны прым. 'расхваляваны' — мясц. (Насовіч),
узбураны прым. 'моцна ўсхваляваны' — мясц. (Насовіч),
узмучоны прым. 'неспакойны' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць