адтрэнчаны прым. 'супакоены пасля турбот' — Мсцісл. (Юрчанка),
выдзержаны прым. 'стрыманы' — Уздз. (СЦБ),
дабраахвочы прым. 'спакойны' — Чав. (НС),
малей 'спакойны, флегматычны' — Гл. (Мат. мен.-мал.),
нотны прым. 'павольны, спакойны' — Мсцісл. (Юрчанка),
памяркаты прым. 'памяркоўны' — Астр. (СПЗБ),
памярчаты прым. 'памяркоўны' — Віл. (СПЗБ),
спакойны прым. м. 'ураўнаважаны' — Гл., Пух., Берасц., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Мен.),
стумікла м. і ж. 'ціхі, спакойны' — мясц. (Мат. мен.-мал.),
супакойны прым. 'спакойны' — мясц. (Насовіч),
утрымалы прым., устрыманы прым. 'стрыманы' — мясц. (Насовіч),
уходлівы прым. 'стрыманы, адходлівы' — мясц. (Насовіч),
цярплівы прым. 'цярплівы' — Віц. р. (Каспяровіч),
церпялівы прым. 'здольны стрымлівацца, не рэагаваць' — Чач. (Мат. апыт.),
ціхамірны прым. 'спакойны' — Віц. р. (Каспяровіч),
ціхі прым. 'здольны весці сябе спакойна' — Чэрв. (Шатэрнік),
ціхман м. 'вельмі спакойны' — Бял. (Яўсееў),
ціхоня м. 'ціхі, нясмелы' — Лаг. (Варлыга).
Паведаміць пра недакладнасьць