невясёлы, без настрою, хмурны:
асмучаны прым. — Жытк. (ТС),
засмучоны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
засмучаны прым. — мясц. (Станкевіч),
затураны прым. — Лоеў. (Янкова),
зніякавелы прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
знябожаны прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
мутны прым. — Гом. р. (Мат. Гом.),
насупяваты прым. 'сумны, хмуры' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
ныцька м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
нэндзны прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
пахмурніца ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
похмурны прым. — Чач. (Мат. Гом.),
скучны прым. — Рэч., Браг., паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
смутны прым. — агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Шатэрнік, Растаргуеў),
сумотны прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
хмуры прым. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
хмурны прым. — Чэрв. (Шатэрнік);
журботны, маркотны, з болем на душы:
амаркочаны прым. — мясц. (Насовіч),
журбовы прым. 'журботны' — Гом. р. (НЛГ),
журлівы прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
зажуроны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
захухмолены прым. — Іўеў. (СЦБ),
маркатун м. — мясц. (Насовіч),
маркотнік м. — мясц. (Насовіч),
маркотны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
нудосны прым. — мясц. (Насовіч),
нудны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
нудотны прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
скрухлівы прым. — Гом. р. (НЛГ);
тужлівы, у горы, у шкадаванні:
гаротны прым. — Бар., Барыс. (ЛАБНГ),
жалобны прым. — Жытк. (ТС),
жалобшчыца ж. — Маз. (ГЧ),
задасадаваны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
зануджаны прым. — мясц. (Насовіч),
заташнаваны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
змартвёны прым. — мясц. (Насовіч),
марочаны прым. — мясц. (Насовіч),
утруены прым. — Маз. (ГЧ),
разымчавы прым. — Гом. р. (Мат. Гом.),
самотны прым. 'забедаваны, адзінокі ў горы' — паўн.-зах. з. (Насовіч, СПЗБ).