усхваляваны, узбуджаны, устрывожаны, азадачаны, узрушаны.

узбуджаны, устрывожаны:
аглашоны прым. — Кір. (НС),
ашалелы прым. — мясц. (Насовіч),
гарачы прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
гарачылка м. — Мсцісл. (Юрчанка),
гаручка м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
гнявыш м. — Віл. (СЦБ),
гняўлівы прым. — Лаг. (Варлыга),
загневаны прым., загнеўлены прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
запыльчывы прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
заходлівы прым. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
знарваваны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
кідкі прым. — Гл. (Янкоўскі),
нервенны прым. — Гом. р., Лельч. (Мат. Гом., Кучук),
нервовы прым. — паўн.-зах. з., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СЦБ, Растаргуеў),
прытыраны прым. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
пыхцячы прым. — Стаўб. (Мат. мен.-мал.),
разбандураны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
раздражнены прым. — мясц. (Насовіч),
раз'юраны прым. — Слон. (ЖНшС),
раз'юшаны прым. — Лаг. (Варлыга),
раскабырджаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
раскіпячоны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
расхляхатаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
спыльчывы прым. — Стол. (ТС),
узбушаваны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
узвар'ёваны прым. — мясц. (Насовіч),
уздрэнчаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
успыльчывы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
уступаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
уступяшоны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
устурбованы прым. — мясц. (Насовіч),
усталушаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
усхопкі прым. — мясц. (Насовіч),
ушаруджоны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
шалёны прым. — мясц. (Насовіч);

узрушаны:
апантаны прым. — Лаг. (Варлыга),
няўрыжлівы прым. — Лаг. (Варлыга),
пламенты прым. — Лельч. (Кучук),
прыпадны прым. — Гл. (Янкоўскі),
халерышны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
халернік м. — Мсцісл. (Юрчанка);

азадачаны:
асуячоны прым. — мясц. (Насовіч),
памітрэнжаны прым. — мясц. (Насовіч),
разжалены прым. — мясц. (Насовіч);

устрывожаны:
змітрэнжаны прым. — мясц. (Насовіч),
узбудуражаны прым. — мясц. (Насовіч),
устаўпешаны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
кастравы, кастрывы прым. 'узбуджаны, прыдзірлівы' — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць