легкадумны, несур'ёзны ў думках, павярхоўны.

аблахазар м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
балагэйла м. і ж. — Гарадз. (Цыхун),
балмашнік м. — мясц. (Насовіч),
брайна ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
верхалаз м. — Малад. (СЦБ),
ветрагон м., ветрагоннік м., ветрагонніца ж., ветрагонец м., ветранік м., ветраніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
вершахла ж. — Дзярж. (НС),
лёгамэнта м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
махла ж., махля ж., махляк м., махлячка ж., махлаты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
паветранец м. — Лаг. (Варлыга),
падсявага м., падсявалка м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
свірысцель м. і ж., свірысцёлка м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
тарайда м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
тракала ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
хатальма ж. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
чаўпешка м. і ж. — Бых. (ЖС, ЖНС),
чухмель м., чухмельнік м. — Мсцісл. (Юрчанка, Мат. апыт.),
шарабан м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
шугавей м. — Мсцісл., Чач., Лоеў., Зах.-бран. р. (Янкова, Растаргуеў, Мат. апыт.),
шугайла н. — Лоеў. (Янкова),
шугаваты прым. — Лоеў. (Янкова).

Паведаміць пра недакладнасьць