разважлівы, удумлівы, памяркоўны, асцярожны.

вумственны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
вушлы прым. 'разважлівы, дасціпны' — Мсцісл. (Юрчанка),
гутлівы прым. 'удумлівы', клапатлівы' — Гарадз. р. (Федароўскі),
дабравіты прым. 'памяркоўны, чулы' — Малад. (СЦБ),
даладны прым. 'талковы, разважны' — Жытк. (ТС),
разбітны прым. 'з разважлівай спакойнай натурай' — Лаг. (Варлыга),
разборны прым. 'які імкнецца разабрацца, зразумець' — Мсцісл. (Юрчанка),
разборчысты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
разважаны прым. — Лід. (Мат. Гарадз.),
разважацельны прым. — Гом. р. (Мат. Гом.),
разважкі прым. 'разважлівы' — Гом. р. (Мат. Гом.),
разважлівы прым. 'здольны да роздуму і разумных высноў' — Лаг. (Варлыга, Насовіч),
раздумны прым. — Стол. (ТС),
размысловы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
рассудны прым. — мясц. (Насовіч),
рассудлівы прым., рассудзісты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
самастаяцельны прым. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
смысленнік м., смысленніца ж. 'разважлівы і ўдумлівы' — Мсцісл. (Юрчанка),
талковы прым. — Мсцісл., Чач. (Юрчанка, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць