разумны, надзелены розумам, кемлівы, здольны правільна і паспяхова рашаць.

башкавіты прым. 'вельмі кемлівы' — Стол., Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Растаргуеў),
вумны (гумны) прым. — Бярэз., Астр., Чэрв., Зах.-бран. р. (СЦБ, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Растаргуеў),
галава ж. 'вельмі разумны' — Мёр. (З нар. сл.),
галавень м. — Мёр. (З нар. сл.),
разбітны прым. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
дамозглы — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
змыслы прым. — Зэльв. (Сл. Гарадз.),
мазгавы прым. — Браг. (Мат. Гом.),
мацыя м. і ж. — Драг. (ДСБ),
мондры прым. 'разумны, мудрагелісты, хітры' — Зэльв., Гарадз., Драг. (Сцяцко, Цыхун, ДСБ, Мат. апыт.),
мудры прым. — Жытк., Гл., Гарадз. (ТС, Янкоўскі, Цыхун),
мудрагелісты прым. 'мудры і дзікаваты' — Лаг. (Варлыга),
мудрэц м. 'кемлівы, вынаходлівы штукар' — Жытк. (ТС),
мудрэцкі прым. 'мудрагелісты' — Жытк. (ТС),
празарысты прым. 'вельмі разумны і прадбачлівы' — Лоеў. (Янкова),
прамудзёр м. 'выдумлянік, штукар, хітрун' — Лаг. (Варлыга),
праразумны прым. 'вельмі разумны' — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
развітны прым. 'разумны і дасведчаны' — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
разумец м. 'разважлівы разумнік' — Жытк., Шчуч., Гом. р. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. Гом.),
разумнік м., разумніца ж., разумяка м. і ж. — Віц. р., Мёр. (З нар. сл., Каспяровіч),
разуміна ж. — Стол. (ТС),
разумны прым. — агульн. (СПЗБ, ТС, НЛГ, Каспяровіч, Шатэрнік, Янкоўскі, Бялькевіч),
разумок м. 'разумнік, мудрэц' — Малад., Мсцісл., Чач. (Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Юрчанка),
самавіты прым. — Жытк. (ТС),
слушны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
смыслёвы прым. — мясц. (Насовіч),
талан м. 'разумнік, шчасліўчык' — Бял. (Яўсееў),
уклепісты прым. 'разумны, удумлівы' — Мсцісл. (Юрчанка),
хітры прым. 'разумны і кемлівы' — Стол., Жытк. (ТС),
цваны прым. — Бяроз. (Шаталава).

Паведаміць пра недакладнасьць