абжорлівы, той, хто любіць многа есці, прагны да яды.

абжорлівы прым. — Гом. р., Вернядзв., Рас., Паст., Чашн., Навагр., Баран., Бых. (ЛАБНГ),
абжарлівы прым. — Воран. (ЛАБНГ),
абжорысты прым. — Ашм., Дзятл. (ЛАБНГ),
абжорлівы прым. — Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ),
абжырны прым. — Лун. (Шаталава),
абжора м. і ж. — усх.-маг. р., Слон., Кобр., Добр., Мёр. (ЛАБНГ, З нар. сл., Каспяровіч),
вобжыр м. і ж. — Гарадз. р. (СРЛГ, ЖС),
жарлівы прым. груб. — Ушацк. (ЛАБНГ, Станкевіч),
жэрлівы прым. — мясц. (Насовіч),
жарлаты прым. — Гарадз. р. (Сцяшковіч),
жаравіты прым., жарлочны прым. — Стаўб. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
жоркі прым. — Паст. (ЛАБНГ),
жарло м. і ж. — Пол. (НС, Насовіч, Станкевіч),
жарлюк м. зневаж. — Пін. (ЛАБНГ),
жарун м. — Жытк. (ТС),
жрун м. — Смален. р. (Дабравольскі),
пражорлівы прым., пражэрлівы прым. — усх. з., Іўеў., Стаўб., Івац., Драг. (ЛАБНГ),
пражырлівы прым. — Клім., Старадарож. (ЛАБНГ),
пражорны прым. — Рэч. (ЛАБНГ),
пражора м. і ж. — пераважна ўсх. з., цэнтр. з., Смален. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гом., З нар. сл., Бялькевіч, Сцяцко, Янкоўскі, Дабравольскі, Растаргуеў),
пражор м. — Акц. (ЛАБНГ),
прожыр м. — Пух., Стол., Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Мат. мен.-мал., Растаргуеў),
пражырны прым. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ, ТС, Шаталава),
жыраўны прым. — Докш., Капыл., Лельч. (ЛАБНГ),
жырны прым. — гарадз.-бар. г., усх.-пал. р., Лаг., Круп., Бяроз., Кобр., Драг. (ЛАБНГ, ТС, Варлыга),
жыркі прым. — спарадычна заходняя частка паўн.-зах з. (ЛАБНГ),
жоркі прым. — Паст. (ЛАБНГ),
жыраўны прым. — Бял., Бых. (ЛАБНГ),
жыравіты прым. — Івац. (ЛАБНГ),
жырлівы прым. — Івац. (ЛАБНГ),
пражырны прым. — Петр. (ЛАБНГ),
ажорны прым. — Лун. (ЛАБНГ),
ненажэрны прым. — Гом. р., усх.-маг. р. (Мат. Гом., Каспяровіч),
ненажора м. і ж. — Мен. р., Слон., Шчуч. (ЖНС, З нар. сл., Шатэрнік),
ненаеда м. і ж. — Карм. (З нар. сл.),
нянаеда м. і ж. — Жытк., Чач. (ТС, Мат. апыт.),
ненаяда м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
ненаедак м. — Бял. (Яўсееў),
ненаежа м. і ж. асудж. — Шчуч. (З нар. сл.),
ненаедніца ж. — Гом., Гл., Мсцісл. (Мат. Гом., Юрчанка, Янкоўскі),
нянаедны прым. — Бяроз., Стаўб., Чач. (ЛАБНГ, ЖНС, Мат. апыт.),
ненаедны прым. — Гл., Жытк., Стол. (ТС, Янкоўскі),
ненаедлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
ненаесны прым. — Чэрв. (СЦБ),
аб'ежа ж. — Жытк. (ТС),
аб'яда м. і ж. груб. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
аб'ядала м. і ж. абразл. — Брасл., Жытк. (СПЗБ, ТС),
аб'ядайла м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
пераеда ж. — Жытк. (ТС),
ненасытны прым. — Асіп. (ЛАБНГ),
ненасыткі прым. — Лоеў. (Янкова),
ненасыць м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
насыць м. і ж. — усх.-маг. р., Чач. (Шатэрнік, Юрчанка, Мат. апыт.),
хаўчлівы прым. — Пух., Слуц. (ЛАБНГ),
мярло м. і ж., мярліна м. і ж. — усх.-маг. р. (Мат. Маг., Юрчанка),
цёрла м. і ж. груб. перан. — Мёр. (З нар. сл.),
церліца ж. перан. жарт. — Зэльв. (Сцяцко),
трубіла м. і ж. — усх.-маг. р. (Насовіч, Юрчанка, Янкоўскі),
трубло н. — Пол., Гарадз. (НЛ, СРЛГ),
трубіч м. — Лаг. (Варлыга),
топта м. і ж. — Карэл. (ЖНС),
таптора м. і ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
гомала м. і ж. — Бяроз. (ЖНС),
комкала м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
рублей м. экспр. — Жытк. (ТС),
покала м. і ж., апока м. і ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
галадамер м. — Лід, Слон., Смарг. (Сл. Гарадз., ЖС),
прорва м. і ж. — спарадычна ўсх. з., Смален. р., Зах.-бран. р. (ТС, З нар. сл., Каспяровіч, Растаргуеў, Дабравольскі, Мат. апыт.),
кішкун м., кішкар м. непахв. — Зэльв. (ЖС),
прагны прым. — Рас., Мёр., Астр., Гарадз., Навагр., Стаўб., Слуц., Слаўг., Рэч. (ЛАБНГ),
прагавіты прым. — Паст., Мядз., Віл., Валож. (ЛАБНГ),
прагавітны прым. — Віл. (ЛАБНГ),
праглівы прым. — Валож. (ЛАБНГ),
прагнёнец м. — Гарадз. (ЛАБНГ),
ненатольны прым. — Маз. (ЛАБНГ),
процьменны прым. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Станкевіч),
пропасны прым. узмац. — Дзярж. (ЛАБНГ),
праяслівы прым. — Лоеў. (Янкова),
хаўслівы прым. — Асіп. (ЛАБНГ),
жлукта м. і ж. — усх.-маг. р., Чэрв. (Мат. Маг., Насовіч, Станкевіч),
жлот м. — Хоц. (Мат. Маг.),
круміла н. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
нерапа м. і ж. асудж. ‘хто есць надта многа' — Гарадз. р. (СРЛГ).

Паведаміць пра недакладнасьць