валацуга, бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.

валацуга м. і ж. — віц.-маг. г., усх.-пал. р., Чэрв. р., Лаг., Гл., Зах.-бран. р. (ТС, СЦБ, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік, Юрчанка, Янкоўскі, Станкевіч, Растаргуеў),
валацужанка ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
валацака м., валацуха ж. — Лаг. (Варлыга),
валацэнга м. — Гарадз. р. (Цыхун),
валачай м. — Чэрв., Лаг., Лун., Іван., Зэльв. (СЦБ, СПЗБ, Мат. мен.-мал., ЖНС, Сцяцко, Шаталава),
валачаіна м. і ж. узмацн. — Гарадз. р. (СРЛГ),
валачуга м. і ж. лаянк. — Смален. р. (Дабравольскі),
валанцай м. зневаж. — Дзярж., Карэл. (НС, З нар. сл.),
валацака м. і ж. асудж. — Лаг. (СПЗБ),
вывалач м. — Кам., Драг. (ДСБ, Мат. апыт.),
выўлока м. і ж. экспр. — Гарадз. р. (СРЛГ),
завалока м. і ж. — Жытк., Іван. (ТС, НЛ),
завалака м. і ж. — Жытк. (ТС),
завалат м. — Кам. (ЖНС),
навалока ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
вандровец м., вандроўка ж., вандруга м. і ж. — мясц. (Насовіч),
цягач м. груб. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
сцягач м. — Клецк., Старадарож. (НЛ, ЖНшС),
цяглей м. і ж. асудж. — Гарадз. р. (СРЛГ),
пацягуха м. і ж. — Кам. (ЖНС),
цюга м. і ж. — Ганц. (ДСБ, НЛ),
цягашчы прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хадун м., хадуха ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
хадок м. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
хадыка м. і ж. асудж. — Лаг., Мёр. (З нар. сл., Варлыга, Станкевіч),
хадзіла м. і ж. асудж. — Мёр., Ашм. (З нар. сл., Станкевіч),
хадзяка м. і ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч),
пахадзяка м. — Бял. (Яўсееў),
туляка м. і ж. — Гл. (Насовіч, Станкевіч, Янкоўскі),
тулач м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
туленнік м., туленніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
сланяннік м., сланянніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
сланяцель м. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
бадзяга м. і ж. — віц.-маг. г., Смарг., Віл., Смален. р (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
бадзяка м. і ж. — Мёр. (З нар. сл., Станкевіч),
бадзяўка м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
пабадзяка м. і ж. груб. — Гарадз. р. (СРЛГ),
бадзіла м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
адзяб м. і ж. — Бяроз., Драг. (ДСБ, НЛ),
блуднік м. — Жытк. (ТС),
блудзень м. асудж. — Шум. (СПЗБ),
аблуда м. і ж. зневаж. — Ашм., Драг., Жытк. (СПЗБ, ТС),
блукальнік м. — Слуц. (ЖНС),
блукала м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
брадзяга м. і ж. — усх.-пал. р., усх.-маг. р. (ТС, Юрчанка),
брадзяжнік м. — Стол. (ТС),
брадзяшчы прым. — Жытк. (ТС),
брадлівы прым. — Стол. (ТС),
шляннік м., шлянніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шаланнік м., шаланіца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
лында ж., лынданнік м., лынданніца ж. — усх.-маг. р., Чач. (Юрчанка, Станкевіч, Мат. апыт.),
брында м. і ж. асудж. — Мёр., Бял., Чач., Берасц., Шчуч. (ДСБ, Мат. дыял. сл., НЛ, З нар. сл., Насовіч, Мат. апыт.),
брындала м. і ж. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
брынданнік м., брынданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
брэндзала м. і ж. — Малад. (Мат. дыял. сл.),
блында м. і ж. — усх.-маг. р., Раг. (Мат. дыял. сл., Юрчанка),
блынданнік м., блынданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
блэнда м. і ж. — Чач., Драг. (ДСБ, НЛ, ЖС),
блонтала м. і ж. — Бяроз. (ЖНС),
бліндар м. экспр. — Гарадз. р. (СРЛГ),
шлында м. і ж. асудж. — усх.-маг. р., Чач., Мёр., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка, Мат. апыт),
шлындар м. эмац., шлындарка ж., шлынданнік м., шлынданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шлындала м. і ж. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
шлэнда м. і ж. неадабр., шлэндзіна м. і ж. узмац. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шлэнданнік м., шлэнданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шлэндала м. і ж. — Мёр. (ЖНС),
шлёндра м. і ж., шлойда м. і ж. — Бераст., Лід. (Сл. Гарадз.),
швэнда м. і ж., швэндалка ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
швэнданнік м., швэнданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
швэндала м. і ж. — усх.-маг. р., Гл., Капыл. (Н. сл-сць, Юрчанка, Янкоўскі),
швэнгала м. і ж. — Пін. (ДСБ),
трэнда м. і ж., трэнданнік м., трэнданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хлында м. і ж. асудж., хлындала м. і ж. узмацн. — усх.-маг. р., Мёр. (Юрчанка, З нар. сл.),
хлынданнік м., хлынданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
дында м. і ж. асудж., дындала м. і ж. узмац. — Мёр. (З нар. сл.),
дрында м. і ж. неадабр., дрындуля м. і ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Юрчанка),
дрынданнік м., дрынданніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
дрынкала м. і ж. неадабр. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
дрынканнік м., дрынканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хлыма м. і ж. асудж., хлымала м. і ж. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
хлынканнік м., хлынканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шатайла м. і ж. — усх.-маг. р. (Мат. Маг., Бялькевіч),
валакіта м. і ж. зневаж. — Воран., Іўеў. (СПЗБ),
наброд м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
пашахонец м., пашахонка ж. — Мёр. (З нар. сл.),
басцяка м. і ж. — Докш. (Мат. дыял. сл.),
баландзюк м. зневаж. — Бых. (ЖНС),
шлохаўка ж. абразл. — Кругл. (ЖНС),
шалдыга м. і ж. — мясц. (Насовіч),
шалыга м. і ж. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
шахайда м. і ж. — Жлоб. (Мат. апыт.),
лайза м. і ж. — Кобр. (НЛ),
лаўза м. і ж. неадабр. — Беластоц. (СПЗБ),
лазэнга м. і ж. — Гарадз. р. (Цыхун),
лахач м. неадабр. — Дзятл. (СПЗБ),
лахна м. і ж. груб. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
шарамэта м. і ж. — Клецк. (НЛ),
стоўдар м. зневаж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
плаўдыр м. 'вечны валацуга' — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
лашкут м. 'чалавек, які заўсёды дзесьці бадзяецца і заўсёды спазняецца' — Гл. (Мат. дыял. сл.),
басцяка м. 'амаральны чалавек, які бадзяецца па свеце' — Лаг. (Варлыга).

Паведаміць пра недакладнасьць