выхаваны, чалавек, які ўмее добра паводзіць сябе, ветлівы.

выхаваны прым. — мясц. (Насовіч),
выхованы прым. — Бярэз. (СЦБ),
абцясываны прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
вымуштраваны прым. — мясц. (Насовіч),
павыдукованы прым. — мясц. (Насовіч),
прыкладны прым. — мясц. (Насовіч),
уважлівы прым. — Лоеў. (Янкова),
уважысты прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
анцілігент м. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
святы прым. 'святы, бездакорны ў паводзінах' — усх.-маг. р. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць