задзіра м. і ж., задзёра м. і ж. — віц.-маг. г., Лаг., Валож., Смален. р. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Дабравольскі, Каспяровіч),
задзіраха ж. — Ушацк. (ЖНшС),
задзірака м. — Віл. (СЦБ),
задзірчывы прым. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
дзяркач м. асудж. — Нясв., Ушацк. (СЦБ, ЖНшС),
забіяка м. і ж. — Бяроз., Стаўб. (СЦБ),
разбіяка м. і ж. — мясц. (НЛГ),
забіяцкі прым. — мясц. (Насовіч),
шкураднік м., шкурадніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шкурадзеннік м., шкурадзенніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
заяда м. і ж. — Свісл., Рас. (Мат. Гарадз., Шаталава),
бузун м. — Кам. (ДСБ, НЛГ),
бузіла м. — Бял. (Яўсееў),
бузацёр м. — Бял. (Яўсееў),
буян м. — Стол. (ТС),
драчун м. — усх.-маг. р., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
кастрывіца м. — Смален. р. (Дабравольскі),
кастравы прым., кастрывы прым. — Смален. р. (Дабравольскі),
заюшысты прым. — Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
чупырысты прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
заскемісты прым. — Маст. (Сл. Гарадз.),
аджгір м. — Малад. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
гэрц м., гэрш м. — Гарадз. р. (Цыхун),
кураза м. — Лях. (ДСБ),
каруза м. і ж. — Гл. (Мат. дыял. сл.).
Паведаміць пра недакладнасьць