ласун, той, хто любіць паласавацца.

ласы прым. — Чэрв. р., Жытк., Стол., Драг., Гарадз., Паст., Зах.-бран. р. (ТС, СПЗБ, Насовіч, Растаргуеў, Шатэрнік),
ласавы прым. — Стол., Зах.-бран. р. (ТС, Растаргуеў),
ласун м., ласуха ж. — віц.-маг. г., Чэрв. р., Віл., Смарг., Паст., Раг., Чач., Добр., Стол., Драг., Смален. р. (ТС, СПЗБ, Мат. Гом., Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
ласько м. — мясц. (Насовіч),
ласоха ж. — мясц. (Насовіч),
ласуння ж., ласунья ж. — усх.-маг. р., Жытк., Смален. р. (ТС, Насовіч, Дабравольскі),
ласаўка ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч),
лісун м. — Чэрв. р., усх.-маг. р., Навагр. (СПЗБ, Бялькевіч, Шатэрнік, Яўсееў, Станкевіч),
лізуха ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
лозік м. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
паліза ж. лаянк. — Смален. р. (Дабравольскі),
лелезік м. — Браг. (Мат. Гом.),
ласцённік м. — Ветк. (Мат. Гом.),
сласцёха ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
лакамы прым. — мясц. (Насовіч),
салодкаежка ж. — Жытк. (ТС),
малізынка м. і ж. — усх.-маг. р., Ушацк. (НС, Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць