назвы чалавека па адметнасцях хадзьбы

чалавек, які хутка ходзіць:
хадун м., хадуха ж. — Гл., Мёр. (НС, Янкоўскі, Станкевіч),
хадок м. — Гл. (Янкоўскі),
хадыка м. — Лаг., Мёр. (НС, Варлыга, Станкевіч),
хадоўка ж. — мясц. (Станкевіч),
хадыла м. і ж. — Мёр. (НС),
ходкі прым. — Стол., Жытк. (ТС),
бягун м., бягуха ж., бяга ж. — Жытк., Стол. (ТС),
бегкі прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
лятун м., лятуха ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
лягтыка м. і ж. — Лаг. (Варлыга),
леткі прым. — Зэльв. (Сцяцко);

чалавек, які павольна ходзіць:
цягло н. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
пацягайла м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
валюхла м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
соўгала м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
дзыба м. і ж. — Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
шагавіты прым. 'які шырока ступае' — Стол., Чач. (ТС, Мат. апыт.);

чалавек, які ходзіць шаркаючы (шкрабаючы) нагамі:
шкрэба м., шкрэбала м. — Клецк. (НЛ),
шкрабала м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
шкрома м. і ж. асудж., шкромала м. і ж. узмацн. — Мёр. (З нар. сл.),
скробацель м. — Смален. р. (Дабравольскі),
дрыгала м. і ж. іран. 'які ходзіць з выкрунтасамі' — усх.-маг. р. (Юрчанка),
дзыба м. і ж. 'які ходзіць на цыпачках, крадучыся' — мясц. (Насовіч),
дзога ж. 'якая ходзіць шумліва, любіць прыгаць' — мясц. (Насовіч),
валюга м. і ж. 'які ходзіць перавальваючыся з боку на бок' — Мёр. (ЖНС).

Паведаміць пра недакладнасьць