непаседа м. і ж. — пераважна ўсх. з. (ТС, Мат. Гом., Каспяровіч),
круцель м., круцелька ж. — усх.-маг. р., Гарадз. р., Жытк., Стаўб. (СЦБ, ТС, Бялькевіч, Цыхун, Юрчанка, Станкевіч),
круціль м. — Драг. (Н. сл-сць),
кручанік м. асудж. — Малад., Лаг., Зэльв. (Мат. дыял. сл., Варлыга, Сцяцко),
вяртун м., вяртушка ж. — усх.-маг. р., Чэрв. р., Лаг. (Мат. мен.-мал., Шатэрнік, Юрчанка, НЛГ),
вярцяка м. — мясц. (НЛГ),
вярцяшчы прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
вёрткі прым. — Стол. (ТС),
ёрза м. і ж. экспр. — віц.-маг. г., Чач., Смален. р. (Мат. Маг., З нар. сл., Каспяровіч, Дабравольскі, Мат. апыт.),
ярзун м. экспр. — Воран., Ашм. (СПЗБ),
ёзда ж. — мясц. (Насовіч),
пераезны прым. — усх.-маг. р., Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
няўструй м. і ж. — Смарг., Мёр., Глыб., Вілен. р., Латгал. р. (СПЗБ, З нар. сл.),
наўструй м. — Астр. (Сл. Гарадз.),
няўрымста м. і ж., няўрымсцік м. — Чэрв., Гл. (СЦБ, Янкоўскі),
няўрымслівы прым., няўрымса м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
бігля м. і ж. — Пін. (ЖНС),
гойда ж. — Мсцісл. (З нар. сл.),
жыгун м. — Бяроз. (СЦБ),
латун м. — Хойн. (Мат. Гом.),
палятуха (пра дзяўчыну) ж. — Лаг. (Варлыга),
накольніца ж. — Слуц. (ЖС),
нестыч м. — Светл. (Мат. Гом.),
галайда м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС, НС),
падгейстра м. і ж. — Маз. (Мат. Гом.),
енцаха м. і ж. — Жытк. (ТС, Н. сл-сць),
шая ж. — Жытк. (ТС),
шыш м. — Глыб., Брасл. (СПЗБ),
верціхвост м., верціхвостка ж. — Мёр. (З нар. сл.),
шалахвост м., шалахвостка ж. — Мёр. (З нар. сл.),
мітальнік м., мітальніца ж. — Мёр. (З нар. сл.),
мітуса м. — Смален. р. (Дабравольскі),
пойгранак м. — Браг. (З нар. сл.),
сурган м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
выдрыганец м. — Драг. (НЛ),
верхалаз м. 'непаседлівы хлапчук, які лазіць па дрэвах' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
мэлькацень м. экспр. 'вельмі неўгамонны' — Івац. (ЖС).
Паведаміць пра недакладнасьць