нявыхаваны, чалавек грубы і дзёрзкі ў адносінах да другіх.

неацёса м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
ахальнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
хам м. — віц.-маг. г., Чач. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
хамоўка ж. лаянк., хамло н. груб., хамула н. груб., хамуйла н. груб. — усх.-маг. р., Чач. (З нар. сл., Мат. апыт.),
хаміла м. груб. — Бял. (Яўсееў),
халяйстра м. і ж. — Мядз. (Н. сл-сць),
грубіян м. — Смален. р. (Дабравольскі),
свінтух м., свінтушка ж., свінтухайла ж. — мясц. (Насовіч),
фантазлівы прым. 'нястрыманы, нетактоўны' — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
урвант м. 'які нікога не паважае' — Астр. (Сл. Гарадз.),
вачапор м. 'дзіця, якое ставіцца непрыстойна да дарослых' — Пол. (НЛ),
варавіты прым. 'непачцівы, грубы; нахабна-задзірлівы' — Гл. (Янкоўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць