нязграбны, няспрытны, непаваротлівы, нялоўкі.

нязграбны прым. — мясц. (Насовіч),
копша ж. — Жытк. (ТС),
капоцька м. і ж. — Стаўб. (НС),
непаварацень м. — мясц. (Насовіч),
непавароткі прым. — Лоеў. (Янкова),
неправорны прым. — Стол., Жытк. (ТС),
лямешка ж. перан. — Стол., Жытк. (ТС),
лемехаваты прым., лямехаваты прым. — Стол., Жытк., Лоеў. (ТС, Янкова),
вярэпаўка м. і ж. перан. — Слуц. (ЖС),
жаўмера ж., жаўменя ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
лэпта м. і ж. — Слуц. (ЖС),
цяльпух м. — Смален. р. (Дабравольскі),
дзюндзік м. — Бял. (Яўсееў),
загавала м. — Смален. р. (Дабравольскі),
лабазье н. перан. — Жытк. (ТС),
лазбень м. зневаж. — Пух. (СЦБ),
лантух м. перан. — Стол., Жытк. (ТС),
лема ж. перан. — Стол. (ТС),
лепак м., лепак м. перан. — Стол. (ТС),
лепяшыла н. — Стол. (ТС),
махамела м. і ж. — Стол. (ТС),
мякека м. і ж. — Зэльв. (ЖС),
нэгога ж. — Драг. (НЛ),
няхлюй м., няхлюйка ж. — Слуц. (ЖС),
памаўза м. і ж. асудж. — Шчуч. (З нар. сл.),
руя м. і ж. — Касц. (Мат. Маг.),
струбаль м. — Смален. р. (Дабравольскі),
цюхцяй м. — Чач. (Мат. апыт.),
цямця м. і ж. — Чач. (НЛГ, Мат. апыт.),
чулінда м. і ж. — мясц. (НЛГ),
кіжлаты прым. — Лаг. (Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць