падхалім, нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады.

падліза м. і ж. — Чэрв. р., Чач. (Шатэрнік, Мат. апыт.),
падлыжнік м., падлыжніца ж. — Ашм. (Насовіч, Станкевіч),
падлыжны прым. — мясц. (Станкевіч),
падлаз м. — мясц. (Насовіч),
падліпала м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
пад'ездзень м. і ж. — мясц. (Насовіч),
падхлябальнік м. — Пух., Чач. (СЦБ, Мат. апыт.),
падхлябач м. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
падцірач м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
прыхвасцень м. пагард. — Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
лабунька м. і ж. 'услужлівы, угодлівы' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць