плакса, той, хто часта плача без уважлівай прычыны.

плакса м. і ж., плаксун м., плаксуха ж. — усх.-маг. р., Чэрв. р., Лаг., Кобр., Драг., Смален. р. (СПЗБ, Варлыга, Насовіч, Шатэрнік, Юрчанка, Дабравольскі),
плаксуння ж., плакуння ж. — усх.-маг. р. (Насовіч, Юрчанка),
плаксэта м. і ж. — Смарг. (СПЗБ),
плакун м., плакуха ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
плаканнік м., плаканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
плаклівы прым., плачлівы прым. — Валож. (Мат. мен.-мал., Насовіч, Станкевіч),
плаксівы прым. — паўн.-зах. з., Чач. (СПЗБ, Мат. апыт.),
румза м. і ж. — віц.-маг. г., Чэрв. р., Пол., Чач. (НЛ, Шатэрнік, Бялькевіч, Каспяровіч, Юрчанка, Мат. апыт.),
румзала м. і ж. — усх.-маг. р., Уздз. (Мат. мен.-мал., Юрчанка),
рымза м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
рэмза м. і ж., рэмжа м. і ж. — Стол. (ТС),
румала н. — Жытк. (ТС),
равула м. і ж. — Ушацк. (НЛ),
равіла н., рэвацень м. — Стол. (ТС),
рэўза м. і ж. — Стол. (ТС),
раўзня м. і ж. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
раўгач м., роўгала н. — Зэльв. (Сцяцко),
рагеша ж., раўгеша ж. — Гарадз. р., Зэльв. (СРЛГ, Н. сл-сць),
рыгала м. і ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
блюма м. і ж. — зах.-пал. г. (ДСБ, НЛ, Мат. апыт.),
люма м. і ж., люмза м. і ж. — Кобр. (НЛ, ЖНС),
зіпайла м. і ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
слімаза м. і ж. — Ушацк. (НС),
слязлівы прым. — Лях. (СПЗБ),
макраслёзка ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
кіслаты прым. — Гарадз. р., Карэл. (СРЛГ, Шаталава),
раскіслы прым. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
нюня ж. неадабр. — Бял. (Яўсееў),
слюнька м. і ж. — мясц. (Насовіч),
мазепа м. і ж. — Нараўл., Бяроз. (Мат. Гом., ЖНС),
хныкала м. і ж., хныканнік м., хныканніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка, Насовіч),
хніпала м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
зніба м. і ж., знібіла м. і ж. неадабр. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
піскаты прым. — Беластоц. р. (СПЗБ),
крыкслівы прым. — Смал. (СЦБ),
крыксун м., крыксуха ж. (пра дзіця) — Смален. р. (Дабравольскі),
скверота м. і ж. — Стол. (ТС),
дзюньдзя м. і ж. экспр. — Мсцісл. (З нар. сл.),
пізя м. і ж. — Драг. (ДСБ),
звырка м. і ж. асудж. — Бял. (Яўсееў),
зайда м. і ж. 'хто плача да непрытомнасці' — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч),
шкрагна м. і ж. 'піскля' — Драг. (ДСБ),
карэмза н. 'плаксівае дзіця' — Люб. (Н. сл-сць).

Паведаміць пра недакладнасьць