праворны прым. — Стол., Жытк., Пух. (ТС, Мат. мен.-мал.),
прытны прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
пранозаваты прым. — Лоеў. (Янкова),
жваўка ж. — мясц. (Станкевіч),
жыгун м., жыгуння ж. — мясц. (Насовіч),
шмыга ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
лоўкі прым. — Чэрв. р., усх.-маг. р. (Шатэрнік, Юрчанка),
спрытлівы прым. — Слон. (Сл. Гарадз.),
спрытняк м., спрытняка ж., спрытнячка ж. — Гл. (Янкоўскі),
спрытнуха ж. — Люб. (Н. сл-сць),
прытны прым. — Жлоб. (Мат. Гом.),
хлёсткі прым. — Лоеў. (Янкова),
хваткі прым. — Зах.-бран. р., Чач. (Растаргуеў, Мат. апыт.),
шасткі прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
пралазісты прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
пахапны прым. — Жытк. (ТС),
разбітны прым. — Астр. (СПЗБ),
пракідны прым. 'лоўкі, праворны, бойкі' — Пух. (СПЗБ).
Паведаміць пра недакладнасьць