хвалько, той, хто любіць хваліцца, выхваляцца.

хвалько м. і ж. — віц.-маг. г., Лаг., Чач., Стол., Астр., Смарг., Воран. (ТС, СПЗБ, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Мат. апыт.),
хвалека м. і ж. — Браг. (Шаталава),
хвалёга м. — Бяроз. (ДСБ, Шаталава),
хваленда м. і ж. — Мядз. (Н. сл-сць),
хвалісцей м. — Стол., Жытк., Петр. (ТС, Шаталава),
хваліндзей м., хвалянцей м. — Стол., Жытк. (ТС),
хвалюк м. — Бяроз. (ДСБ),
хвалюн м. — Бяроз. (Шаталава),
хвалістун м. — Лід. (Мат. Гарадз.),
хвалястун м. — Навагр. (СПЗБ),
хвальбун м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
хваляндыш м. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
хвалендыш м. — мясц. (Насовіч),
хвалебныш м. — Кам. (ЖНС),
выхваляка м. і ж. асудж. — Малад. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
пахвалейка м. і ж. неадабр. — Зэльв. (СПЗБ, Сцяцко),
пахваліўка м. і ж. іран. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
падухвалы прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
хвастун м., хвастуння ж., хвастуха ж. — усх.-маг. р., Чач., Лоеў., Браг., Пруж., Кобр. (СПЗБ, ЖНС, Шаталава, Юрчанка, Янкова, Мат. апыт.),
хвастуннік м., хвастунніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хвастунка ж. — Кобр. (ЖНС),
хвастала м. і ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хвастаннік м., хвастанніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хвасцень м. і ж. — мясц. (Насовіч),
хвасцель м. — Мёр. (НС),
хвасцік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
хвасько м. — мясц. (Насовіч),
хваслівы прым. — Гл., Чач. (Мат. дыял. сл., Насовіч, Мат. апыт.),
хвастлівы прым. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
самахвал м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
зухвал м. — мясц. (Насовіч),
зухвалы прым. — мясц. (Нассовіч),
хварсун м., хварсуха ж. — віц.-маг. г., Чач. (Каспяровіч, Юрчанка, Мат. апыт.),
хварсатуха ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хваргелка м. і ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
балахва м. і ж. экспр. 'хвалько, балбатун' — Пух. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць