майстар, умелец , спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці; умелы працаўнік.

майсцер м. — Гл., (Янкоўскі, Насовіч),
майстар м. — мясц. (Насовіч),
масцер м., масцярыца ж. — Мсцісл., Смален. р. (Юрчанка, Дабравольскі),
майсцерыха ж. — мясц. (Насовіч),
майсцёр м. — Жытк. (ТС),
масцеравы прым. — Стаўбц. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
майстравы прым. — Гарадз. р. (Цыхун),
мастак м. 'чалавек, які зрабіў нешта выкшталцона, па-майстэрску' — мясц. (Насовіч),
дзельнік м., дзельніца ж. — мясц. (Насовіч),
дзялец м. — Мсцісл. (Бялькевіч),
здзельны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
здзелуха ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
здзелашнік м., здзелашніца ж. — Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
задзельніца ж. — Лаг. (Варлыга),
умеха м. і ж. іран. — Мёр., Пол., Гл., Лоеў., Чач., Навагр. (З нар. сл., НЛ, Янкоўскі, Янкова, Мат. апыт., Н. сл-сць),
умелы прым. — Барыс., Лаг. (Мат. дыял. сл., Варлыга),
умеюшчы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
умелушчы прым. — Жытк. (ТС),
ручы прым. — Шчуч., Гл., Лаг. (Сл. Гарадз., Янкоўскі, Варлыга),
ручны прым. — Гом. р., Жытк., Лельч. (НЛГ, ТС, Мат. Гом.),
рукаты прым. — Ушацк., Смарг., Жытк. (НЛ, Сл. Гарадз., ТС),
удалы прым. — Карэл., Смарг., Вілен. р. (СПЗБ),
удалец м. — Віл. (СПЗБ),
удалуха ж. — Круп. (СПЗБ),
прыўдалы прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дасужы прым. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
дасужны прым. — Пух. (ЖС),
здатны прым. — Лаг., Карэл., Свісл., Гарадз. р. (Варлыга, СПЗБ, Цыхун, Насовіч),
мэт м. іран. 'майстар' — Бял. (Яўсееў),
дока — Чэрв. р. (Шатэрнік),
махер м. іран. — Зэльв. (Сцяцко),
спец м. 'спецыяліст, майстар' — Бял. (Яўсееў),
рамеснік м. 'хто мае нейкі талент у руках' — Лаг. (Варлыга),
хібетніца ж. 'якая ўсё вельмі добра ўмее рабіць' — Браг. (З нар. сл.),
ткачыца ж. 'здольная да ткання' — Смален. р. (Дабравольскі),
танкапрадзіца ж., танкапралля ж. 'якая тонка прадзе' — Смален. р. (Дабравольскі),
самадзелка ж. 'якая ведае простае рукадзелле' — мясц. (Насовіч),
стагавік м. 'той, хто ўмее добра складаць сена ў стагі' — Гл. (Янкоўскі),
вазавік м. 'той, хто ўмее добра накласці воз сена' — Гл. (Янкоўскі),
рукадзельніца ж. 'жанчына, якая займаецца рукадзеллем' — Навагр., Дзятл. (Мат. Гарадз.),
каца ж. 'здатная, умелая жанчына' — Віл. (СЦБ),
хібетны прым. 'здатны, умелы' — Гом. р. (НЛГ);

дзелавы, умелы:
дзелавы прым. — Смарг., Паст., Беластоц. р. (СПЗБ),
дзелаваты прым. — Лоеў. (Янкова),
дзялок м. — Смален. р. (Дабравольскі),
охар м. — Бял. (Яўсееў),
талковы прым. 'талковы, дзелавы' — Брасл., Вілен. р. (СПЗБ),
путны прым. 'здольны, дзелавы' — Мсцісл. (Юрчанка),
віхтовы прым. 'дзейны, дзелавіты' — Слаўг. (Н. сл-сць).

Паведаміць пра недакладнасьць