неруплівы, нядбайны , нестаранны; які абыякава адносіцца да сваіх абавязкаў.

нядбалы прым. — Віц. р., (Каспяровіч, Насовіч),
нядбальны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
нядбайні прым. — Стол. (ТС),
нядбайлівы прым. — Жытк. (ТС),
недбайлюшчы прым. — Стол. (ТС),
нядбайла м. і ж. — Віц. р., Паст., Брасл., Мёр., усх.-маг. р., Стол., (Каспяровіч, СПЗБ, З нар. сл., Бялькевіч, ТС, Насовіч),
нядбаліца ж. — Ветк., Бял., Бар., Іўеў., (Мат. Гом., Мат. дыял. сл., СПЗБ, Насовіч), м. і ж. — Карэл., Навагр. (СПЗБ),
нядбайліца ж. — Лід. (Мат. Гарадз.),
нядбайліна ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
нядбайнік м., нядбайніца ж. — Чэрв. р., Ветк., Стол., Жытк., Глыб. (Шатэрнік, Мат. Гом., ТС, СПЗБ),
нядбальшчык м. — Смален. р. (Дабравольскі),
нядбайлішча м. узмацн. — Зэльв. (СРЛГ),
нядбайліска м. узмацн. — Зэльв. (Сцяцко),
бязрупатны прым. — Мсцісл., Воран. (Юрчанка, Станкевіч, Сл. Гарадз.),
бязрупатлівы прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
бязрупацце м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка, Станкевіч),
разгільдзяй м. экспр. — Воран., Гом. р. (СПЗБ, Мат. апыт.),
лазгімах м. здзекл. — Дзятл. (СРЛГ),
кацьмак м. зневаж. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
халяйстра м. і ж. — Беластоц. р. (СРЛГ),
нетурботны прым. — Мсцісл. (Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць